Паводле інфармацыі Яўгена Скочкі 24 лістапада былі затрыманыя 17 чалавек, сярод іх шмат непаўнагадовых.
24 лістапада ў Мінску адбылася акцыя супраць магчымага рэфэрэндуму аб падаўжэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі.
Сярод затрыманых у 17.50 ў раёне плошчы Якуба Коласа – Яўген Скочка, Аксана Новікава, Зьміцер Дашкевіч, Руслан Харкевіч, Гнедчык, Васіль Парфянкоў.
Яўгена Скочку адпсьцілі з РУУС каля 19.00, бо ў яго было журналісцкая пасьведчаньне. Паводле інфармацыі Яўгена Скочкі затрымана 17 чалавек, сярод іх шмат непаўнагадовых, якія былі затрыманыя нават не падчас акцыі, а прэвентыўна – на аўтобусным прыпынку.
Акцыю ладзіў Малады фронт. Мінгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзеньні акцыі ў заяўленым фармаце і скіраваў іх на плошчу Бангалор. Тым ня менш, збор удзельнікаў пачаўся а 17.30 на плошчы Якуба Коласа.
У 17.45 удзельнікі акцыі рушылі па ходніках у бок Плошчы незалежнасьці. У 17.50 былі акружаны АМАПАм, супрацоўнікі якога пачалі затрымліваць удзельнікаў акцыі.