Былому рэдактару газэты “Рабочы” Віктару Івашкевічу, які быў асуджаны за за абразу прэзідэнта Лукашэнкі іадбывае пакараньне на “хіміі” ў Баранавічах адмоўлена ва ўмоўна датэрміновым вызваленьні (Радыё Свабода) .
https://spring96.org./be/news/850
2003
2003-11-25T10:00:00+0200
2003-11-25T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ініцыятыва аб умоўна датэрміновым вызваленьні Віктара Івашкевіча зыходзіла ад адміністрацыі Баранавіцкай папраўчай установы адкрытага тыпу, дзе журналіст адбывае пакараньне. Адпаведная папера яшчэ на пачатку кастрычніка была накіраваная ў Берасцейскі абласны камітэт выкананьня прысудаў. Падставай да такога кроку сталі добрыя паводзіны спадара Івашкевіча падчас ягонага знаходжаньня на “хіміі” ды адсутнасьць заўваг з боку адміністрацыі. Берасьцейскія ўлады, аднак, палічылі вызваленьне “нямэтазгодным”.
Алеі ў сувязі зь сёлетняй агульнай амністыяй спадару Івашкевічу зьменшылі тэрмін пакарання на адзін год, на волю ён павінен выйсьці 16 сьнежня. (Радыё Свабода) .