viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-09-27T17:14:29+0300 2018-01-30T17:30:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Грамадскі актывіст Вячаслаў Касінераў аштрафаваны за пікет падчас жнівеньскай акцыі “Крытычная маса”; Улады Гомеля спрабуюць ізаляваць экс-кандыдата ў дэпутаты Уладзіміра Няпомняшчых перад прыездам у горад Прэзідэнта; Сталі выдомыя даты судоў над раварыстам Дзмітрыем Паліенкам і блогерам Эдуардам Пальчысам.

“Падзея”: На мінулым тыдні ў Варшаве распачалася вялікая штогадовая Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні, у якой прымаюць удзел шмат беларускіх праваабаронцаў. Падчас Канферэнцыі адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя вынікам парламенцкіх выбараў у Беларусі і праблеме незалежнасці судовых сістэм у постсавецкіх краінах. У мерапрыемствах удзельнічаў кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

“Асоба”:  Праваабаронца, каардынатар праваабарончай місіі ў Брэсце ў падтрымку ўцекачоў Аляксей Казлюк. Праваабарончая ініцыятыва Human Constanta распачала гэтую місію напачатку верасня, пасля таго, як ўцекачы з Чачні зладзілі мітынг ля памежнага пераходу “Брэст”. Тады некалькі праваабаронцаў і валантэраў з Мінска прыехалі ў Брэст, каб старанна разабрацца ў сітуацыі і юрыдычна дапамагчы ўцекачам.

Аляксей Казлюк распавядае пра тое, як ўзнікла ідэя місіі, пра асноўныя мэты і накірункі яе дзейнасці, а таксама пра тых людзей, якія шукаюць прытулак у Польшчы, але па невядомых прычынах атрымліваюць адмову.

У музычных паўзах – кампазіцыі гурта Gogol Bordello.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2016-09-27_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства