viasna on patreon

Экс-кандыдата ў дэпутаты Уладзіміра Няпомняшчых пакаралі штрафам

2016 2016-09-28T14:52:59+0300 2016-09-28T15:03:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nepomniashchy.jpg
Уладзімір Няпомняшчых. Фота Радыё Свабода.

Уладзімір Няпомняшчых. Фота Радыё Свабода.

Экс-кандыдата ў дэпутаты з Гомеля Уладзіміра Няпомняшчых аштрафавалі на 3 базавыя велічыні ў сукупнасці за непадпарадкаванне міліцыянтам і дробнае хуліганства.

Такое рашэнне агучыў суддзя Чыгуначнага раённага суда Гомеля Мікалай Бакуноў. Апазіцыянер прагназаваў арышт, таму і прыйшоў на судовае пасяджэнне з заплечнікам, у які сабраў прадукты і кнігі.

Падчас суда над Уладзімірам Няпомняшчых былі адхіленыя амаль усе хадайніцтвы з боку абароны. Паводле праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які ажыццяўляў назіранне ў зале суда, тэндэнцыйны працэс над Няпомняшчых мае ўсе шансы на абскарджанне ў міжнародных інстанцыях.

Уладзімір Няпомняшчых вядомы тым, што часта ў горадзе носіць майку з надпісам “За Беларусь без Лукашэнкі”. Палітыка затрымалі 12 верасня на прыпынку грамадскага транспарту ў Гомелі, калі той збіраўся ехаць на мірную акцыю пратэсту ў Мінск. Да яго падыйшлі трое амапаўцаў у падазрэнні, што ён падобны да чалавека, які ўчыніў злачынства. Няпомняшчых адвезлі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі, дзе склалі два адміністрацыйныя пратаколы.  

Напярэдадні суду начальнік АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля Ігар Цімашэнка хадайнічаў перад старшынёй раённага суда Таццянай Адрыбец аб арышце апазіцыйнага палітыка. У сваім лісце раённы міліцыяна назваў Няпомняшчых грамадзянінам, які "схільны да здзяйснення правапарушэнняў".                  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства