Справа кожнага? Выстава "СалідАРТнасць" у Гомелі, Мінску і Магілёве
Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь (МПГ-Беларусь) арганізоўвае выставу аб тым, што правы чалавека - пра кожнага з нас, а арт-мова - той інструмент, які нават без спецыяльных навыкаў дапамагае трансляваць нешта важнае. І не абавязкова быць прызнаным мастаком, каб мяняць свет вакол.
МПГ-Беларусь правяла шэраг адукацыйных мерапрыемстваў, дзе маладыя людзі розных сфер дзейнасці працавалі над складанымі, часта табуіраванымі тэмамі ў нашым грамадстве. Працы, якія вы ўбачыце на гэтай выставе, - гэта творчая рэфлексія, з дапамогай якой актывісты выказалі сваю салідарнасць, сваю нязгоду і свой боль. Тэмы адукацыі, самаразвіцця, недыскрымінацыі, салідарнасці, міратворчасці і імкнення да справядлівасці сталі ключавымі кропкамі адліку творчага імпульсу.
Акрамя таго, выставачныя візуальныя працы будуць сумешчаны з праглядам тэматычных ролікаў і дыскусіяй, дзе мы будзем шукаць адказ на пытанне "Ці можа творчасць змяняць свет".
І так, ўбачыць работы і прыняць удзел у дыскусіі вы можаце:
- у Гомелі выстава адкрыецца ў Бізнес-цэнтр "Пушкін Плаза" па адрасе Пушкіна, 2, 3 паверх, к.6 30 га верасня (пятніца), відэапрагляд запускаем з 18:30.
- у Мінску выстава плануецца ў офісе па адрасе вул.Варанянскага 50/4-к.221 (2і паверх) - 2 кастрычніка (нядзеля) з 16:00.
- Магілёў можа пазнаёміцца з выставай у цэнтры "Кола" (зав.Чкалава, 16) - 8 кастрычніка (субота) з кінапраглядамі ў 16:00.
Уваход вольны!