viasna on patreon

Аляксей Мілюкоў прысуджаны да года зняволення

2016 2016-09-29T13:48:01+0300 2016-09-29T19:34:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhalnovy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Мілюкоў з бацькам Алегам Жалновым

Аляксей Мілюкоў з бацькам Алегам Жалновым

28 верасня вынесены прысуд Аляксею Мілюкову, сыну вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова. Мілюкоў абвінавачваўся па артыкулу 415 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”). Рашэннем суда г.Наваполацка ён быў прысуджаны да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. З улікам неадбытага тэрміну пакарання агульны срок пазбаўлення волі склаў 1 год і 3 месяцы.

Дзяржаўнае абвінавачванне прадстаўляў Шынкевіч Сяргей Анатольевіч, які запатрабаваў для Аляксея Мілюкова 3 гады пазбаўлення волі (з улікам неадбытага срока - 3 гады  6 месяцаў). Адвакатам Мілюкова выступаў Пётр Бірукоў. Справу разглядаў старшыня суда г. Наваполацка Ляўчонак Петр Уладзіміравіч. Згодна з прысудам, Аляксей Мілюкоў на шлях выпраўлення не стаў і сістэматычна ўхіляўся ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Аляксей Мілюкоў сваю віну не прызнаў, але, па меркаванню суддзі, яго віна пацверджана матэрыяламі справы. Трэба адзначыць, што суд выключыў з абвінавачвання некалькі эпізодаў, напрыклад такіх, як запазычанасць па аплаце камунальных паслуг і незасцелены ложак. Аднак  па шэрагу істотных пытанняў суд стаў на бок абвінавачвання.

Так, у яго аснову найперш ляглі рапарты, складзеныя супрацоўнікамі ПУАТ №22, ПУАТ №15 і ЛТП №8, а таксама паказанні сведкаў Журко В. С. і Дземідзенка В.А. па эпізодах з планшэтам, Вялюгі А. В. па эпізодзе з нібыта дрэннай працай у ЛТП№8, Пятрова В. В. і Пацэвіча У. А. па эпізодзе з адмовай галіцца.

У межах працэсу дапытваліся памочнікі начальніка ПУАТ №15 Пятроў В. В. і Пацэвіч У. А. - сведкі эпізоду, калі Мілюкову рабіліся заўвагі датычна няголенасці і ў выніку было накладзена спагнанне за неахайны знешні выгляд. Яны пацвердзілі пазіцыю адміністрацыі ПУАТ №15, адзначыўшы наяўнасць 31.12.15 у А. Мілюкова барады. Таксама гэтыя сведкі адмаўлялі, што ў той дзень Мілюкоў быў сфатаграфаваны. Аднак, згодна са сведчаннямі адваката, на аўдыёзапісе, зробленым Мілюковым падчас выказвання прэтэнзій наконт няголенасці, яўна чутны гук фотаапарата ці тэлефона. Але аўдыёзапіс да справы далучаны не быў.

Таксама разглядаўся эпізод, калі Аляксей Мілюкоў нібыта своечасова не выканаў задачу па уборцы тэрыторыі. З паказанняў сведкаў стала бачна, што задача была пастаўлена ў сам дзень працы, а не за суткі.

Што тычылася эпізоду з пакінутым без нагляду планшэтам, то сведка Валянцін Дзімідзенка (асуджаны, адбываючы пакаранее у ПУАТ №15) адмовіўся ад сваіх ранейшых слоў пра тое, што гэта зрабіў ён, а не Мілюкоў. Тую ранейшую гутарку Аляксей Мілюкоў таксама запісаў на дыктафон, але і яе да справы не далучылі.

У выніку ўсё гэтыя эпізоды сталі падставай для вынясення абвінаваўчага прысуду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства