viasna on patreon

#БезПраваНаРасправу: Мінскі АМАП збіваў непаўналетніх і пагражаў ім сэксуальным гвалтам

2016 2016-09-30T14:06:04+0300 2016-10-03T11:28:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bez_prava_na_raspravu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнулася мама непаўналетняга А., якая расказала, што яе сына і яго сябра супрацоўнікі мінскага АМАПу збівалі ў аўтазаку і пагражалі сэксуальнай расправай. Пазней хлопцаў абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка АМАПу.

Так, увечары 18 ліпеня 2016 непаўналетнія А. і М. шпацыравалі па Цэнтральным раёне г. Мінска, выпілі невялікую колькасць алкагольных напояў, трохі пазней пазнаёміліся з кампаніяй падлеткаў. Калі апошнія даведаліся, што хлопцы выпівалі, папярэдзілі, што недалёка знаходзіцца аддзяленне міліцыі, і параілі ісці на бліжэйшы прыпынак грамадскага транспарту. А. і М. паслухаліся парадаў, аднак, не паспелі дайсці да месца, як іх паклікалі супрацоўнікі АМАПу. Хлопцы спалохаліся затрымання, сталі ўцякаць. Праз некаторы час, яны палічылі, што іх больш не даганяюць, спакойным крокам працягнулі ісці да прыпынку. Але нечакана да іх ззаду падбег супрацоўнік АМАПу і беспадстаўна ўдарыў кулаком у галаву М., з-за чаго той упаў. А. стаў зноў уцякаць, аднак, вярнуўся і ўбачыў, што М. усё яшчэ ляжыць на зямлі і ў яго пад вокам велізарная гематома.

Пасля гэтага хлопцаў пагрузілі ў аўтазак і павезлі на медыцынскі агляд. У спецмашыне знаходзілася яшчэ трое непаўналетніх затрыманых хлопцаў.

Калі аўтазак крануўся, А. падышоў да супрацоўніка АМАПу Алега Шарко і хацеў папрасіць, каб машыну спынілі, таму што яму стала кепска. Машына стала прытармажваць, А. проста не ўтрымаўся і зваліўся на Шарко.

Пасля гэтага амапаўцы пачалі рукамі і нагамі біць па галаве і тулаве не толькі А., але і яго сябра М., затым паклалі іх тварам у падлогу, надзелі кайданкі за спіной і працягнулі збіваць.

Збіццё працягвалася доўга і планамерна, але самае горшае пачалося, калі трое, што сядзелі ў аўтазаку сведкаў, пакінулі яго. Да хлопцаў наблізіўся адзін з супрацоўнікаў АМАПу і выказаў шкадаванне, што ім няма 18 гадоў, інакш ён з задавальненнем бы ажыццявіў над імі гвалтоўны анальны палавой акт, і ў будучыні яны ў месцах пазбаўлення волі сталі б асобамі з нізкім сацыяльным статусам. Пасля такіх пагроз іх абязрушылі тварам уніз, пачуўся гук здымаемых штаноў, М. і часткова А. на галовы палілася нейкая вадкасць.

Пасля неаднаразовых скаргаў, у дзяцей быў узяты зрэз валасоў і генетычная экспертыза пацвердзіла на галаве сляды мачы. Аднак, праверка не змагла ўстанавіць, хто канкрэтна з супрацоўнікаў праваахоўных органаў гэта зрабіў.

Гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да хлопцаў таксама пацвярджаюцца вынікамі медыцынскага агляду і паказаннямі сведак.

«Майго сына зараз абвінавачваюць у крымінальным злачынстве - гвалце ў дачыненні да супрацоўніка АМАП, які выявіўся ў нанясенні яму ўдару па твары. Але гэта не праўда - у сына праблемы з сэрцам, і ён пра гэта казаў, калі прасіў спыніць машыну», - распавядае мама А.

Яна лічыць, што пасля таго, як АМАПаўцы ўсвядомілі, што нарабілі, яны напісалі заяву на непаўналетніх А. і М., аднак, пазней сказалі, што біў толькі адзін – менавіта яе сын.

Як сцвярджае пацярпелы супрацоўнік АМАПа Алег Шарко, пасля таго, як аўтазак крануўся, хлопец падняўся з лаўкі, падышоў і ўдарыў яго па твары.

Таксама на падлеткаў склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 17.3 КаАП, дзе стандартнымі выразамі гаварыцца: "знаходзіўся ў п'яным выглядзе ў грамадскім месцы, хістаўся з боку ў бок, у навакольнай абстаноўцы арыентаваўся слаба".

Супрацоўнікі АМАП Алег Шарко, Улад Рутчанкоў і Андрэй Алякан, якія затрымлівалі падлеткаў, сцвярджаюць, што не наносілі дзецям ніводнага ўдару.

«Узнікае пытанне: калі падлеткі былі настолькі п'яныя, як яны змаглі ўцячы ад АМАПу? Або ў вайсковай частцы настолькі кульгае падрыхтоўка, што байцы не здольныя дагнаць двух хісткіх непаўналетніх п'яных хлопцаў?» - задаецца пытаннямі мама А.

Яна ўжо звярнулася са скаргамі аб неправамерным ужыванні фізічнай сілы супрацоўнікамі АМАПа да А. і М. ў пракуратуру, Міністэрства ўнутраных спраў і Следчы камітэт.

Жанчына знайшла старонкі ў сацыяльнай сетцы супрацоўнікаў АМАПа і здзівілася, колькі агрэсіі ў іх статусах і на фотаздымках.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка падкрэслівае:

«Незалежна ад таго, ці з'яўляюцца непаўналетнія вінаватымі ў правапарушэннях, прымяненне ў дачыненні да іх жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання недапушчальна. Па кожным факце такога звароту павінна праводзіцца аб'ектыўная праверка, і вінаватыя асобы павінны прыцягвацца да адказнасці. У дадзенай сітуацыі складваецца ўражанне, што праверка была неаб'ектыўнай і няпоўнай. Тым больш, што, па звестках праваабаронцаў, апытаныя былі не ўсе сведкі бясчынстваў праваахоўнікаў».


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства