viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: Тое, што Эдуард Пальчыс на волі, гэта і наша невялікая перамога

2016 2016-10-29T10:15:00+0300 2016-10-31T10:33:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palchis_20161028.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Эдуард Пальчыс на волі. Флта tut.by.

Эдуард Пальчыс на волі. Флта tut.by.

28 кастрычніка Мінскі гарадскі суд прызнаў вінаватым блогера Эдуарда Пальчыса і прысудзіў яго да 1 году і 9 месяцах без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Пальчыса вызвалілі ў зале суда. З улікам ужо праведзенага часу ў СІЗА яму засталося правесці пад падпіскай аб нявыездзе ўсяго месяц. Пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага Пальчыса ў даход дзяржавы працэсуальныя выдаткі ў суме 286 рублёў 89 капеек.

Пальчыса прызналі вінаватым па абодвум артыкулах абвінавачання - распальванні нацыянальнай варожасці і распаўсюдзе парнаграфіі. Па першым ён атрымаў год абмежавання волі, па другім - год і дзевяць месяцаў. Выніковы тэрмін атрымаўся шляхам паглынання больш строгім абвінавачваннем менш строгага. У выніку Пальчысу таксама залічыўся той час, які ён правёў у СІЗА.

Былыя палітвязні падзяліліся на сайце palitviazni.info сваімі ўражаннямі ад рашэння суда.

Алесь Бяляцкі:

— Асабіста я лічу, што не было ніякіх падстаў прызнаваць абвінавачванні судом, і беларуская праваабарончя супольнасць рабіла заяву, што гэтая справа – палітычна матываваная. Таму сёння з жалем канстатую, што вылучаныя супраць Пальчыса артыкулы былі пацверджаны судом.

Але тая кампанія за вызваленне Эдуарда Пальчыса, якую праводзіла беларуская грамадскасць – праваабаронцы, журналісты, грамадскія актывісты – яна дала свой плён. Як мне падаецца, тое, што ён выйшаў на волю, гэта ёсць таксама і наша невялікая перамога.

Зміцер Дашкевіч:

– Прысуд досыць прадказальны ў сёняшніх рэаліях, бо зараз дзьмуць крыху іншыя геапалітычныя вятры, чым раней. Таму гэта – самае прадказальнае дваістае рашэнне. З аднаго боку Эдуард вінаваты па ўсіх пазіцыях абвінавачвання, з іншага – яму даюць тэрмін, які не звязаны з пазбаўленнем волі. Хаця мы, безумоўна, рады, што ён вызвалены.

Хачу нагадаць, што ўсе палітвязні, якіх вызваляў гэты рэжым, яны так і вызваляліся. З аднаго боку аказваліся на волі, але былі пад абмежаваннямі і заставаліся вінаватымі.

Павел Севярынец:

– Дзякуй Богу, што хлопец на волі, хаця напярэдадні прадчуванні былі пяцьдзесят на пяцьдзесят. Мы ж ведаем нашую сістэму, там ад юрыспрудэнцыі нічога не залежыць, а залежыць ад рашэння ўлады і геапалітыкі. Але добра, што на волі, і, думаю, многія беларусы, якія сачылі за гэтым працэсам, сёння зрабілі такую выснову: браць прыклад з Эдуарда варта. Варта змагацца, перамагаць, праходзіць выпрабаванні, каб перамагчы.

Насамрэч улада баіцца такіх людзей, як Пальчыс, – смелых і таленавітых. Яна баіцца, што такія людзей “з ніадкуль” часам ананімна, у Інтэрнэце, але робяць вельмі шмат для беларускай незалежнасці. Яны баяцца такой народнай творчасці.

Мікалай Статкевіч:

– Я ацэньваю прысуд, як спробу беларускай улады дагадзіць адначасова і Маскве, і Захаду. Маскве імкнуцца дагадзіць, каб паказаць, што ў нас караюць тых беларусаў, якія выступілі з асуджэннем расійскай агрэсіі і вялі кампанію супраць яе. Таму Эдуард пакараны – ён атрымаў тэрмін, прызнаны злачынцам і пэўны час яму давядзецца знаходзіцца ў сітуацыі хатняй “хіміі”.

Гэта, безумоўна, прыніжальна, але разам з тым, ён застанецца дома, у сваёй сям’і. І гэта не будзе ўспрынята Захадам, як крымінальнае пакаранне. Атрымліваецца, што ўлады дагадзілі і тым, і тым.

palitviazni.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства