viasna on patreon

Рэха выбараў: Пракаповіча аштрафавалі на 1050 рублёў

2016 2016-11-30T08:34:18+0300 2016-11-30T08:39:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prakapovich-pavel-valozyn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Пракаповіч

Павел Пракаповіч

Суд Цэнтральнага раёна Менска ў пастанове ад 6 кастрычніка аб’яднаў 4 “правапарушэнні” і прызначыў на падставе ч.3 арт. 23.34 КаАП каардынатару аргкамітэту БХД па Менскай вобласці Паўлу Пракаповічу выплаціць штраф у памеры 50 базавых велічынь. 

Па інфармацыі прэсавай службы БХД, адным з такіх “правапарушэнняў” быў “актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 12 верасня, публічнае абмеркаванне і выказванне стаўлення да праведзеных 11 верасня выбараў, знаходжанне побач з расцяжкай “Лукашэнка, сыходзь!” і скандаванне вокліча “Жыве Беларусь!”.

Як адзначыў Павел Пракаповіч, пазоў і рашэнне суда былі накіраваныя па адрасе, дзе ён даўно не пражывае. Таму пра пастанову ён даведаўся толькі 28 лістапада ад судовага выканаўцы.

“Не выключаю, што гэткім чынам улады імкнуцца пазбегнуць абскарджванняў, на якія даюць 10 дзён з моманту вынясення прысуду”, - падкрэсліў ён. 

“Лічу, што закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, які я нібыта парушыў, па-першае, прымаўся нелегітымнай уладай, а па-другое, не можа быць вышэйшым за Канстытуцыю, паводле якой дзяржава гарантуе свабоду мітынгаў, вулічных шэсцяў і пікетаванняў. Паколькі мітынг 12 верасня стаўся рэакцыяй на сур’ёзныя парушэнні падчас выбараў і быў арганізаваны з прычыны даказаных масавых фальсіфікацыяў функцыянераў рэжыму Лукашэнкі, сустрэчныя абвінавачанні ў бок дэмакратычных актывістаў ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу выглядаюць звышцынічнымі і абуральнымі. Выказваць сваё стаўленне да парушэнняў выбарчага заканадаўства і патрабаваць правядзення свабодных і сумленных выбараў лічу не толькі сваім правам, але і грамадзянскім абавязкам”, - заявіў Павел Пракаповіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства