viasna on patreon

На праваабаронцу Віктара Сазонава склалі пратакол за Дзень памяці паўстанцаў

2016 2016-11-30T16:40:42+0300 2016-11-30T16:56:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sazonau-viktar-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Віктар Сазонаў.

Праваабаронца Віктар Сазонаў.

Гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава абвінавацілі ў прамым удзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Свіслачы на Дзень памяці паўстанцаў 1863 года, паведамляе “Гарадзенская Вясна”.

У той дзень Віктар Сазонаў займаўся назіраннем за акцыяй. Па яго словах, ні адзін міліцыянт ці іншы прадстаўнік спецслужбаў не падышоў да ўдзельнікаў акцыі і не патлумачыў, што адбываецца правапарушэнне. Замест гэтага, яны проста сачылі за ўдзельнікамі і здымалі ўсё на відэакамеры, а ўжо пасля, праз некалькі дзён, удзельнікі акцыі пачалі даведвацца пра складзеныя на іх пратаколы.

Віктар Сазонаў: “У гэтым годзе ўлады і сістэмы беларускай аховы парадку пераўзышлі самыя сябе. Такога цынізму не чакалі нават тыя, хто прысутнічаў на судзе, дзе некалі пакаралі чалавека без рукі, за тое, што той нібыта пляскаў у далоні. Зноў жа гарадзенца. Свіслацкая справа па цынізму пераўзышла і гэта. Ужо асудзілі праз суд і пакаралі за ўдзел у гэтай імпрэзе чалавека, які там увогуле не быў, і нават не ведаў, што там у той Свіслачы робіцца ў гэты момант. Да другога чалавека, які спазніўся на імпрэзу і прыехаў у канцы, калі людзі па старой беларускай традыцыі ўжо збіраліся памянуць памёрлых, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі скласці пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Гэта сведчыць пра стан нашай праваахоўчай і судовай сістэмы і паказвае, якой яна ёсць у рэальнасці. Поўны аналіз свіслацкай справы мы агучым пазней, як пройдуць усе суды”.

Віктар Сазонаў паабяцаў, што гарадзенскія праваабаронцы будуць сачыць за ходам свіслацкай справы і скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства