viasna on patreon

Актывіст Маладога Фронту Артур Фінькевіч паўторна арыштаваны на 15 сутак ў дзень сканчэньня тэрміну папярэдняга арышту. Адразу са сьпецпрыёмніка ён быў прывезены ў міліцыю, адтуль у суд, пасьля -- у сьпецпрыёмнік, дзе будзе адбываць пакараньне

2003 2003-11-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 лістапада 2003 года суддзя суда Савецкага раёну Руслан Казадаеў вынес рашэньне па справе актывіста Маладога Фронту Артуру Фінькевічу 15 сутак адміністратыўнага арышту. Рашэньне было вынесенае у той самы дзень, калі скончыўся тэрмін папярэдняга зьняволеньня. Нагадаем, што 13 лістапада А.Фінькевіч быў асуджаны на 15 сутак арышту за распаўюд ўлётак з заклікам прыходзіць на акцыю, накіраваную супраць магчымага раферэндуму аб падаўжэньні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў А.Лукашэнкі. Пасьля сканчэньня першых 15 сутак А.Фінькевіч так і не выйшаў на волю – са сьпецпрыёмніка яго адразу адвезьлі ў РУУС Савецкага раёну, дзе былі складзеныя пратакол па Арт 167.1 КаАП. Ч 2. за распаўсюд улётак, за які ён быў затрыманы напачатку лістапада за тыдзень да таго, як яго першы раз асудзілі. На падставе гэтага пратаколу Руслан Казадаеў зноў вынес рашэньне пра 15 сутак адміністратыўнага арышту, бо А.Финькевіч зьяўляецца заяўляльнікам акцыі “НЕ – трэцяму рэфэрэндуму!", падаваў заяўку ў Мінгарвыканкам, а паводле “Закона Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь” – “Да атрыманьня дазволу на правядзеньне масавага мерапрыемства яго арганізатар не мае права абвяшчаць у сродках масавай інфармацыі пра дату, месца і часе яго правядзеньня. Вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай улёткі, плакаты і іншыя матэрыялы”.

Па словах юрыста Праваабрончага цэнтру “Вясна” Уладзіміра Лабковіча, “мы упершыню маем прэцэдэнт, калі чалпвека асуджаюць двойчы на максімальнае пакараньне, за адныя і тыя ж дзеяньні (хаця і разьведзеныя па часе). У дадзеным выпадку быў парушаны закон, быў парушаны Адміністратыўны кодэкс. У нас і Канстытуцыія і заканадаўства цалкам забараняюць такую магчымасьць, каб чалавек быў двойчы асуджаны за адны і тыя ж дзеяньні і адбываў месяц у нечалавечых умовах утрыманьня. Ён адразу са сьпецпрыёмніка быў прывезены ў міліцыю, пасьля у суд, з суда у сьпецпрыёмнік, дзе будзе адбываць пакараньне. Яму нават не далі пабыць дома прывесьці сябе ў парадак”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства