“Марафон лістоў” адправіўся па адрасатах Фота
Валанцёрская служба «Вясны» далучылася да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.
Усе ахвочыя сабраліся вечарам 21 снежня ў офісе ЦРСІ у Мінску, каб напісаць цёплыя словы падтрымкі для студэнтаў з Азэрбайджана Байрама Мамедаў і Гiяса Ібрагiмава, актывiсткі з Iрана Зейнаб Джалалiаны, былой адвакаткі Эрэн Кескiн з Турцыі, вядомага амерыканца Эдварда Сноўдэна, беларусаў за кратамі Міхаіла Жамчужнага і Уладзіміра Кондруся, украінскіх палітычных зняволеных Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, а таксама Ільдара Дадзіна, якія ўтрымоўваюцца ў расійскіх турмах.
Акрамя гэтага актывісты накіравалі звароты прадстаўнiкам улады з просьбай спынiць цiск на палітзняволеных і выпусціць іх на волю.