viasna on patreon

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Зміцеру Паліенку

2016 2016-12-27T13:57:56+0300 2016-12-27T14:01:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palienka-21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка.

Зміцер Паліенка.

27 снежня Мінскі гарадскі суд разгледзеў справу па апеляцыйнай скарзе ўдзельніка велапрабегу “Крытычная маса” Зміцера Паліенкі, асуджанага на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Прысуд актывісту ўступіў у законную сілу. 

Паводле прысуду суда Цэнтральнага раёна Мінска, пагроза прымянення пакарання ў дачыненні да асуджанага будзе захоўвацца два гады, цягам якіх ён павінен будзе выконваць устаноўленыя абмежаванні.

Ключавы з эпізодаў, па якіх быў асуджаны Зміцер Паліенка, звязаны з яго ўдзелам у акцыі “Крытычная маса” 29 красавіка бягучага года ў Мінску. Актывіста вінавацілі ў тым, што ён нібыта парваў куртку інспектару дарожна-патрульнай службы падчас разгону акцыі, хоць на судзе ні адзін са сведкаў не змог пацвердзіць, што гэта зрабіў менавіта Паліенка. Тым не менш, суддзя Валерый Есьман вынес абвінаваўчы прысуд. Варта адзначыць, што да суда актывіст правёў пяць месяцаў пад вартай, што праваабаронцы расцанілі як непрапарцыйную меру пераследу актывіста.

Рашэнне Мінгарсуда не ўплывае на пазіцыю праваабаронцаў адносна справы Паліенкі.

Нагадаем, што Праваабарончы цэнтр “Вясна” звязвае крымінальны пераслед Зміцера Паліенкі з рэалізацыяй ім свайго права на свабоду мірных сходаў. Паводле экспертаў, гэты прысуд толькі падкрэслівае неабходнасць правядзення рэформы заканадаўства, якое рэгулюе рэалізацыю канстытуцыйных правоў, у тым ліку і на свабоду мірных сходаў, гарантаваных усім грамадзянам Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства