Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Па-за межамі”: Прадстаўнікі ўплывовай міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International Айша Юнг і Аляксандр Арцем’еў распавядаюць пра дзейнасць і гісторыю узнікнення арганізацыі.
“Каментар”: Якім быў 2016 год для праваабаронцаў Беларусі? Якія тэндэнцыі ў галіне правоў чалавека прасочваліся ў гэты час? Ці змянілася стаўленне беларускіх уладаў да праваабарончай супольнасці? На гэтыя і іншыя пытанні дае адказ старшыня Праваабрончага цэнтру “Вясна”, былы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі.
“Асоба”: Кіраўнік Незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч. Спадаром Генадзь распавядае пра асноўныя праблемы, з якімі сутыкаліся жыхары Беларусі ў працоўнай сферы ў адыходзячым годзе, пра супрацьдзеянне дэкрэту аб дармаедах і пра планы Прафсаюзу РЭП на 2017 год.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта “Океан Ельзи”.