viasna on patreon

Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце збіцця Дзмітрыя Серады Дакумент

2017 2017-01-13T11:16:10+0300 2017-01-13T11:22:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzmitry_serada.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пацярпелы ад міліцэйскага самавольства Дзмітрый Серада

Пацярпелы ад міліцэйскага самавольства Дзмітрый Серада

Урач-педыятр Дмітрый Серада атрымаў пастанову аб узбуджэнні пракуратурай горада Мінска крымінальнай справы ў адносінах да супрацоўніка ўпраўлення ўнутранных спраў па ч.1 арт. 426 Крымінальнага кодэкса. Гэта стала вынікам чарговай скаргі аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі міліцыі, якую падрыхтавалі юрысты Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

 Да гэтага Дзмітрыю Серадзе Следчы камітэт двойчы адмаўляў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу, якія раніцай 4 жніўня збівалі яго пры затрыманні, а таксама прычынілі маральную і матэрыяльную шкоду яму і яго сям’і.

“Крымінальная справа накіравана начальніку УСК Рэспублікі Беларусь па г. Мінску для арганізацыі папярэдняга раследвання.

Пра вынікі папярэдняга раследвання вы будзеце апавешчаныя органам папярэдняга следства”, - піша пракуратура ў сваім адказе.

Аднак, Дзмітрый Серада не надта абнадзеены:

“Цікава, якое папярэднее раследванне правядзе той Следчы камітэт, які !!!2 (два)!!! разы адмаўляў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы?”

Дзмітрый Серада

Нагадаем, раніцай 4 жніўня ў кватэру Дзмітрыя Серады, выбіўшы ўваходныя дзверы і шкло балконнай дзверы ў кухні, уварваліся невядомыя ў масках, паклалі яго тварам у падлогу, заламалі рукі за спіну, апранулі кайданкі і, працягнуўшы збіваць ў спецаўтатранспарце, даставілі ў РУУС Заводскага раёна Мінска. Затрыманы быў дапытаны ў якасці падазраванага ў хуліганстве на падставе ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і адпушчаны толькі на наступны дзень, паколькі ў следчага «адпалі падставы для далейшага ўтрымання яго пад вартай».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства