viasna on patreon

Ці ўстановіць пракуратура вінаватых у прычыненні цялесных пашкоджанняў Ігару Пцічкіну?

2017 2017-01-30T16:01:36+0300 2017-02-06T14:53:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pcichkin-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пцічкін

Ігар Пцічкін

Жанна Пцічкіна паўторна звярнулася ў пракуратуру Маскоўскага раёна са скаргай на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце прычынення яе сыну Ігару Пцічкіну цялесных пашкоджанняў у перыяд знаходжання ў СІЗА-1 г. Мінска, які пасля памёр у выніку неналежнага аказання медыцынскай дапамогі.

Маці загінулага лічыць, што пастанова была вынесена заўчасна, з'яўляецца неабгрунтаванай і падлягае адмене ў сувязі з тым, што цялесныя пашкоджанні, выяўленыя на целе Ігара Пцічкіна, не сталі прадметам праверкі і ацэнкі з боку службовай асобы, якая вынесла пастанову.

Так, толькі адна група цялесных пашкоджанняў мае устаноўленнае паходжанне, якія ўтварыліся ў выніку прымянення рамянёў для фіксацыі арыштанта да ложка ў санчастцы СІЗА замест аказання яму належнай медыцынскай дапамогі.

Але сіняк на задняй паверхні левага перадплечча, сінякі і ранкі ў вобласці левай падуздышнай косткі, ранкі на пярэдняй паверхні правай галёнкі, якія з'явіліся не больш, чым за 20 гадзін да наступлення смерці, маюць неўстаноўленае паходжанне. Таксама, як і група цялесных пашкоджанняў у выглядзе сінякоў на розных частках цела, якія ўтварыліся ў тэрмін за 7-10 сутак да наступлення смерці Ігара Пцічкіна.

Жанна Пцічкіна не выключае, што цялесныя пашкоджанні з'явіліся ў следстве службовага злачынства супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у дачыненні да яе сына, якое выявілася ў злоўжыванні ўладай, перавышэннем улады, бяздзейнасці ўлады.

Аднак, аб правамерным ўжыванні фізічнай сілы, вынікам якой маглі стаць названыя пашкоджанні, ніхто з беларускіх афіцыйных асоб СІЗА не заяўляў. А праверка, якую праводзіў старшы ўчастковы інспектар міліцыі УУС адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска Кротаў Д.Л., тычылася выключна прыкмет здзяйснення ў дачыненні да Пцічкіна злачынства супраць здароўя.

«Магчымасць здзяйснення службовага злачынства ў дачыненні да Пцічкіна І.А. асобай, якая праводзіла праверку, не абвергнутая. Таму па факце здзяйснення службовага злачынства, спалучанага з прычыненнем фізічнай шкоды майму сыну, павінна быць распачата крымінальная справа», - піша маці загінулага і просіць адмяніць пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і правесці дадатковую пракурорскую праверку.

Акрамя таго, Жанна Пцічкіна і сястра загінулага Ірына Пцічкіна накіравалі ў суд Заводскага раёна г. Мінска пазовы аб кампенсацыі матэрыяльнага і маральнага ўрону. А таксама маці Ігара Пцічкіна звярнулася ў Мінскі гарадскі суд з нагляднай скаргай аб пераглядзе прысуду для фельчара СІЗА Аляксандра Крылова, прызнанага вінаватым у смерці арыштанта, бо лічыць вырак занадта мяккім.

Нагадаем, мінчук Ігар Пцічкін памёр у СІЗА 4 жніўня 2013 года праз некалькі дзён адседкі на «Валадарцы», дзе адбываў 3 месяцы арышту за тое, што кіраваў аўтамабілем, не маючы правоў. Адміністрацыя ізалятара заявіла, што малады чалавек памёр ад сардэчнай хваробы, аднак сваякі выявілі на целе сінякі і сляды пашкоджанняў і дамагліся ўзбуджэння крымінальнай справы, якая некалькі разоў прыпынялася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства