viasna on patreon

Праваабарончая лекцыя па праблеме мірных сходаў прайшла ў Барысаве

2017 2017-02-23T17:07:22+0300 2017-02-23T17:08:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lekcia_borisov_6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наста Лойка на лекцыі ў Барысаве

Наста Лойка на лекцыі ў Барысаве

22 лютага ў Барысаве адбылася лекцыя па праблеме мірных сходаў у Беларусі.

Барысаўскі філіял Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў рэдакцыі газеты "Барысаўскія навіны" арганізаваў лекцыю з юрыстка Настой Лойка, магістрам міжнароднага і еўрапейскага права, якая мае васьмігадовы вопыт у сферы праваабароны. Тэма лекцыі - «Мірныя сходу ў Беларусі - сучасныя тэндэнцыі і што з гэтым рабіць».

Паслухаць пра праблему на злобу дня сабраліся мясцовыя актывісты, журналісты і валанцёры. Удзельнікі актыўна задавалі пытанні пра дапушчальныя абмежаванні свабоды сходу, а таксама пра канкрэтныя прыклады ў розных краінах.

«Сёння мы назіраем, што тэндэнцыя пераследу за акцыі перайшла ў штрафную плоскасць, але ад гэтага нікому не лягчэй. На такіх сустрэчах важна тлумачыць, чаму мы маем права на мірныя сходы, а таксама разам абмяркоўваць, што можна рабіць пры парушэнні гэтага права», - падкрэсліла Наста Лойка.

Год таму ў Мінску праваабаронца праводзіла лекцыю пра актуальную сітуацыю з сходамі на пачатак 2016 год.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства