viasna on patreon

Анатоль Лябедзька ў другі раз “адбіўся” ад штрафу ў судзе

2017 2017-02-24T15:41:47+0300 2017-02-24T15:43:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/liabiedzka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыйная справа старшыні Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі разглядалася 24 лютага ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя – М. Запаснік.

Палітыка вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34 КаАП каля Адміністрацыі прэзідэнта, якое адбывалася 20 снежня мінулага года.

Справа ўжо разглядалася ў судзе Ленінскага раёна 10 студзеня, і тады суддзя Андрэй Камушкін, нягледзячы на шматлікія нестыкоўкі ў паказаннях сведкаў-супрацоўнікаў міліцыі і адсутнасцю іншых доказаў пастанавіў пакараць Лябедзьку штрафам у памеры 50 базавых велічынь. Пасля абскарджвання ў Менгарсудзе справу накіравалі на новы разгляд у той жа суд іншаму суддзі.

У другой палове дня Анатоль Лябедзька напісаў у фэйсбуку:

І ўсё ж гэта перамога ... Няхай і невялікая. Сёння я, здаецца упершыню выйграў палітычны працэс у сістэмы, у канвеера. Так, справа была шыта чорнымі, таўшчэзнымі ніткамі, але такое было і раней. Так, яго яшчэ могуць перагледзець, перапісаць, пера… Ну, а пакуль я проста задаволены вынікам. Галоўнае, ніколі не здавайся, не апускаючы рукі. І я не стаўлю ў гэтай справе кропку. Хацеў бы знайсці кавалачак часу на прыцягненне да адміністрацыйна адказнасці двух амапаўцаў-ілжэсведак, якія сёння так і не з'явіліся на судовае пасяджэнне… Праз хлусню такіх вось “сведак” пацярпелі сотні, тысячы людзей…

Анатоль Лябедзька

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства