viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-02-28T11:25:11+0300 2017-10-25T14:38:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Пратэсты супраць Дэкрэту №3 працягваюцца. У нядзелю акцыі адбыліся ў Віцебску, Бабруйску, Брэсце і Баранавічах; 22 лютага Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый адзначыла дваццацігоддзе сваёй дзейнасці; Вярхоўны суд Расіі адмяніў прысуд палітвязню Ільдару Дадзіну, ён выйшаў на волю; 26 лютага ў прасторы Punkt у Мінску былы палітвязень Мікалай Дзядок прэзентаваў сваю кнігу “Фарбы паралельнага свету”.

“Каментар”:  23 лютага адбыўся першы суд над дольшчыкамі жылога комплексу “Маяк Мінска”. Напрыканцы студзеня яны выйшлі на пікет супраць няякаснага будаўніцтва падчас адкрыцця “Дана Мол”. І хоць акцыя была мірнай, а камандзір мінскага АМАПу асабіста паабяцаў, што з пікетоўцамі ўсе будзе ў парадку, тры дольшчыкі атрымалі адміністрацыйныя пратаколы, распавядае адзін з дольшчыкаў, Павел Цітоў.

“Падзея”: Распавядаем пра акцыю па абароне Курапатаў, якая распачалася тыдзень таму актывістамі Маладога фронту і на дадзены момант прыцягнула ўжо сотні людзей. У ноч на 23 лютага на лагер актывістаў быў здзейснены напад невядомых у масках, пасля якога некалькі абаронцаў звярнуліся ў міліцыю. Але замест таго, каб прыняць заявы аб нападзе, міліцыянты больш за 6 гадзін пратрымалі трох актыістаў у пастарунку і склалі на іх пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пра падзеі той ночы распавядае актывіст Алег Дашкевіч.

У музычных паўзах – вясновыя кампазіцыі ў выкананні беларускіх і ўкраінскіх гуртоў.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2017-02-28_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства