viasna on patreon

Андрэй Бандарэнка апраўданы за адсутнасцю склада злачынства Дапоўнена

2017 2017-03-30T09:56:18+0300 2017-03-30T16:39:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bandarenka-21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бандарэнка на судзе 29 сакавіка 2-17 года. Фота: mspring.online

Андрэй Бандарэнка на судзе 29 сакавіка 2-17 года. Фота: mspring.online

Разгляд справы былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Платформ Інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі працягваецца сёння ў судзе Ленінскага раёна Магілёва.Тэрмін ягонага зняволення заканчваецца 31 сакавіка 2017 года.

Андрэя Бандарэнку вінавацяць  па ч.2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

29 сакавіка суддзя Сяргей Мазураў дапытваў сведак - кантралёраў і супрацоўнікаў магілёўскай турмы №4, дзе адбывае пакаранне Бандарэнка. У кожнага з іх Андрэй Бандарэнка і адвакат знаходзілі супярэчнасці ў паказаннях, аднак нічога зрабіць з гэтым не маглі. Практычна кожнае іх пытанне суддзя Мазураў здымаў.

Дзяржабвінаваўца Сяргей Мінаў таксама заявіў, што ніякіх супярэчнасцяў у паказаннях сведак ён не бачыць, чым выклікаў смех у зале.

Праваабарончы цэнтар „Вясна“ лічыць 411 артыкул, па якім судзяць Бандарэнку, незаконным і неабгрунтаваным», — каментуе для Радыё Свабода праваабаронца Павал Сапелка па сканчэнні першага судовага дня.

«Што такое адказнасць чалавека па гэтым артыкуле?» — запытаў ён і сам адказаў:

«Гэта адказнасць за правапарушэнне, за якое чалавека ўжо пакаралі. Ім парушаецца важны прынцып юрыспрудэнцыі: нельга двойчы караць чалавека за адно і тое ж правапарушэнне».

Праваабаронца Таццяна Рэвяка, якая прысутнічае на судзе, паведамляе, што ў працэсе агучваюцца пісьмовыя матэрыялы справы.

“Па ўсім відаць, што рашэнне можа быць прынята сёння”, - піша праваабаронца.

Пракурор запатрабаваў для Андрэя Бандарэнкі год пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму і  ўжыць меру стрымання у выглядзе заключэння пад варту.

Рэпартаж mspring.online:  Бок абвінавачвання, у сваю чаргу, чакаў выступу сведкі Лазоўскага - прадстаўніка адміністрацыі турмы. Ён павінен быць прыйсці яшчэ на першы дзень працэсу, аднак не з'явіўся ні 29, ні 30 сакавіка. Пракурор Сяргей Мінаў прыкметна занерваваўся, пасля чаго папрасіў перапынак на 5 хвілін.

Пакуль чакалі Лазоўскага, бок абароны заявіў некалькі хадайніцтваў. У прыватнасці, Андрэй Бандарэнка паведаміў, што ён не памятае, каб адзін са сведкаў працаваў у турме падчас вынясення аднаго з спагнанняў. Арыштант папрасіў запатрабаваць з магілёўскай турмы афіцыйны дакумент, які б ці абверг, або пацвердзіў бы гэты факт. Таксама праваабаронца звярнуў увагу на тое, што апошні сведка, якога дапытвалі ў судзе 29 сакавіка, пайшоў без дазволу суда і бакоў у ходзе пяціхвіліннага перапынку. Ён папрасіў зноў запрасіць яго. Суддзя Мазураў адхіліў усе хадайніцтвы.

Пасля гэтага Бандарэнка заявіў, што ён не мае магчымасці паўнавартасна абараняцца. Ён папрасіў апытаць яго пры дапамозе паліграфа. Дзяржабвінаваўца задумаўся, павагаўся некалькі імгненняў, але папрасіў адхіліць і гэтае хадайніцтва, што суд падтрымаў. Таксама было адхілена хадайніцтва аб правядзенні следчага эксперыменту.

Дзяржабвінаваўца Мінаў зачытаў довады, якія, на яго думку, пацвярджаюць віну праваабаронцы. Асобна ён згадаў той факт, што Андрэй Бандарэнка стаіць на прафілактычным уліку, як асоба схільнага да захопу закладнікаў і экстрэмізму. Для пракурора віна зняволенага была відавочна - ён запатрабаваў даць Бандарэнку 1 год і 1 дзень зняволення ў калоніі строгага рэжыму за злоснае непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў папраўчай установы і запатрабаваў для яго.

Адвакат Вадзім Мушынскі адкрыта выказаўся пра падаплёку крымінальнай справы:

- Бандарэнка не просты асуджаны. Магчыма, наяўнасць разнастайных скаргаў у інстанцыях, якія падаваў мой падабаронны падчас свайго зняволення і арышту і выклікала негатыўную рэакцыю адміністрацыі папраўчай установы. Асуджанага, які змагаўся за свае правы, сёння спрабуюць выставіць злосным парушальнікам.

 Сам Андрэй Бандарэнка ў сваім апошнім слове сказаў, што крымінальная справа па арт. 411 у дачыненні да яго была наканавана.

 - Існуючая пенітэнцыярная сістэма - гэта сістэма падаўлення іншадумцаў, а не выпраўлення. Так было ўжо зрабілі папярэднія, Змітром Дашкевічам, Міколам Дзядком. З'яўленне арт. 411 было наканаванае сістэмай. Ёсць паралель з 1937 годам, калі людзей трэба было яшчэ трымаць у турмах пасля таго, як яны адбылі свой тэрмін.

Мы разам з калегам Міхаілам Жамчужным стварылі праваабарончую арганізацыю "Платформа", якая займалася правамі зняволеных і маніторынгам месцаў зняволення. У тым ліку, мы фіксавалі парушэнні ў тым ліку ў Бабруйскай ВК-2, куды я затым трапіў. Натуральна, калі я трапіў у гэтую калонію, на мяне пачаў аказвацца ціск, а мая бяспека апынулася пад пагрозай. Прыйшлося прасіць перавод у бяспечнае месца. Мяне перанакіравалі ў Шклоўскую ВК-17. Аднак там таксама ўсё паўтарылася. Менавіта ў Шклове я быў прызнаны злосным парушальнікам рэжыму за тое, што ў маёй камеры была знойдзены пыл. Аднойчы мяне выклікалі і недвухсэнсоўна далі зразумець, што мне лепш пакінуць яе. Мне "прапанавалі" напісаць заяву аб пераводзе ў Магілёўскую турму №4. Выбару асабліва не было. Так я апынуўся ў Магілёве. Знаходзячыся ў адзіночнай камеры, я думаў, што змагу пазбегнуць правакацыяў, якія ўзніклі б пры кантакце з іншымі вязьнямі.

Прысуд будзе абвешчаны ў 16 гадзін.  Андрэй Бандарэнка апраўданы за адсутнасцю склада злачынства.

У выпадку асуджэння А. Бандарэнкі па ч.2 арт. 411 КК РБ праваабаронцы будуць гатовыя прызнаць яго палітычным зняволеным.


Андрэй Бандарэнка – былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн», якая займалася маніторынгам месцаў зняволення. У 2014 годзе яго прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве ў дачыненні да трох грамадзян і асудзілі на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Усяго на Андрэя Бандарэнку накладзена больш за дзесятак спагнанняў у розных месцах пазбаўлення волі, дзе ён адбываў тэрмін. З-за гэтага былы кіраўнік праваабарончай «Платформы Інавэйшн» прызнаны злосным парушальнікам рэжыму. Цяперашні яго тэрмін зняволення заканчваецца 31 сакавіка 2017 года.

Чытаць: Суд над Андрэем Бандарэнкам: дзень першы  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства