viasna on patreon

У офісах “Белсата” ў Мінску адбыліся ператрусы, канфіскаваная тэхніка Дапоўнена

2017 2017-03-31T10:09:35+0300 2017-03-31T13:59:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belsat-mikrafon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У двух офісах тэлеканала “Белсат” у Мінску ідуць ператрусы. Пра гэта паведамляе прэс-служба БАЖ. Па папярэдняй інфармацыі, ператрусы санкцыянаваныя пракуратурай. У адным з офісаў на момант прыходу міліцыянтаў знаходзіўся журналіст Алесь Любянчук.

У праграмны офіс каля станцыі метро “Акадэмія навук” прыйшлі міліцыянты з прадпісаннем пракуратуры. 

10:23 З белсатаўскага офісу забралі тэхніку – паведамляе журналіст Алесь Залеўскі.

 Пасля ператрусу ў офісе БелСату 31 сакавіка.

Пра ператрусы стала вядома ад журналісткі тэлеканала Кацярыны Ткачэнка, якую міліцыянты не пусцілі ў памяшканне.

Генеральны прадзюсар каналу Аляксей Мінчонак кажа Свабодзе, што прычыну ператрусаў на «Белсаце» ня ведаюць, але на ператрусы ёсць ордэры Генпракуратуры.

Кіраўнік аддзелу інфармацыйных праграмаў «Белсату»  Аляксей Дзікавіцкі звязвае ператрусы з актыўным асвятленнем у эфіры і на сайце тэлеканалу акцый пратэсту супраць Дэкрэту №3 і разгону Дня Волі.

«Гэта раззлавала ўлады, бо мы яшчэ маем такі рычаг і магчымасць вывесці “карцінку” на экран, а не толькі паказаць у інтэрнэце. Цяпер улады намагаюцца абмежаваць інфармацыю пра пратэсты. Першыя сімптомы гэтага мы бачылі яшчэ ў першай палове сакавіка, калі пачалі затрымліваць нашых журналістаў. “Белсат” гатовы да гэткіх дзеянняў. Навіны на нашым тэлеканале будуць выходзіць нягледзячы ні на што», – падкрэсліў Дзікавіцкі.

У офісе «Белсату» на вуліцы Кастрычніцкай 6 затрымалі апэратара Аляксандра Любянчука, паведаміў падчас жывога эфіру Алесь Залеўскі.

Супрацоўнікі міліцыі каля офіса Белсата 31 сакавіка. Фота: Белсат

Міліцыя патлумачыла, што «праводзіцца праверка па факце незаконнага выкарыстання таварнага знака»

Па інфармацыі "Нашай Нівы", у пачатку сакавіка 2017 года ў Першамайскае РУУС г. Мінска паступіла заява ад праваўладальніка таварнага знака «BELSAT» (зарэгістраваны грамадзянінам Беларусі ў 2001 годзе) аб сістэматычным парушэнні яго выключных правоў на аб'ект інтэлектуальнай уласнасці.

У выніку праведзеных праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі вызначана кола асоб, якія выкарыстоўваюць ўказаны таварны знак у парушэнне ст.9.21 КаАП Рэспублікі Беларусь (Парушэнне аўтарскага права, сумежных правоў і права прамысловай уласнасці). Для правядзення неабходных працэсуальных дзеянняў па месцах іх знаходжання праведзена канфіскацыя аўдыё- і відэатэхнікі, камп'ютарнага абсталявання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства