viasna on patreon

Паўла Севярынца за Курапаты пасадзілі на 10 сутак

2017 2017-03-31T11:24:24+0300 2017-03-31T11:26:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sieviaryniec_pavel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец. Фота baj.by

Павел Севярынец. Фота baj.by

Савецкі суд Менска 31 сакавіка асудзіў на 10 сутак сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

Па інфармацыі прэсавай службы БХД, ён прызнаны вінаватым па ч. 3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у мітынгах у Курапатах 3 сакавіка.

“Выкананне ўсклалі на Фрунзенскі райвыканкам. Пакуль на волі. Не ведаю, дзе мяне будуць браць, ці каля дома, ці па дарозе, ці ўжо на мітынгу а 19:00 у падтрымку палітвязняў”, - адзначыў Павел Севярынец.

Нагадаем, што палітык толькі 27 сакавіка вызваліўся пасля 15 сутак арышту за акцыю ў Воршы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства