viasna on patreon

За акцыю ля Акрэсціна — штрафы

2017 2017-04-21T16:00:29+0300 2017-04-21T16:14:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akrescina-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітыкі разгарнулі сцяг ля Акрэсціна. Фота "Наша Ніва".

Палітыкі разгарнулі сцяг ля Акрэсціна. Фота "Наша Ніва".

Менскія суды прысудзілі штрафы сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, прэс-сакратару Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганьне Красулінай і актывісту АГП Дзьмітрыю Кавалгіну па 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за дзеяньні падчас сустрэчы Кавалгіна з «сутак» на Акрэсьціна.

21 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну Менску адбыліся адміністрацыйныя працэсы над намеснікам старшыні Менскага гарадской арганізацыі АГП Дзмітрыем Кавалгіным і прэс-сакратаркай АГП Ганнай Красулінай, а таксама актывісткай Маяй Наумавай.  Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч.3 арт. 23,34 КоАП). 

Па інфармацыі Радыё "Свабода", Кавалгін казаў, што тады хацеў праверыць цэласнасьць вялізнага бел-чырвона-белага сьцяга — таму сьцяг разгарнулі некалькі чалавек.

«Мяне аштрафавалі тое, што я трымаўся за сьцяг, — кажа Свабодзе Севярынец, для якога гэта дваццаты штраф за каляндарны год. — Разгортваў сьцяг ня я, але паколькі сьцяг вялікі, трымалі яго ўшасьцёх. І вось як чалавеку, які трымаў бел-чырвона-белы сьцяг, мне выпісалі 50 базавых.

Вялікі бел-чырвона-белы сьцяг выклікае абсалютна такі „зьезд даху“ ў судзьдзяў, у міліцыянтаў... Калі на мяне міліцыянт афармляў пратакол, я сказаў яму: вы жа зьвярніце ўвагу, што гэта сьцяг Хрыста, ён на плашчах патрыярхаў, на абразах. А той міліцыянт мне спакойна: „Ведаеце, у чым праблема? Праблема ў тым, што я ў Бога ня веру“. Дык што, пратакол складаеце, бо ў Бога ня верыце?

Але горш за ўсіх давялося Алесю Абрамовічу з Барысава: яму прысудзілі прайсьці цягам месяца псыхіятрычную экспэртызу. Цяпер ён паехаў на „Вясну“ (у Праваабарончы цэнтар „Вясна“. — РС) разьбірацца, што гэта значыць».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства