viasna on patreon

Праваабаронцу Таццяну Рэвяка асудзілі на 20 базавых велічынь

2017 2017-04-26T11:16:29+0300 2017-10-04T17:56:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/reviaka_sud_26.04.2017.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Рэвяка ў залі суда. Фота з сацсетак

Таццяна Рэвяка ў залі суда. Фота з сацсетак

Разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах да праваабаронцы Таццяны Рэвяка працягнуўся 26 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска.

Паседжанне двойчы пераносілася, аднак сёння суддзя Вікторыя Шабуня ўсё ж змагла давесці справу да канца.

У судзе 26 красавіка ў якасці сведкі затрымання выступіла юрыстка ПЦ “Вясна” Наста Лойка, а таксама да матэрыялаў справы была далучана маніторынгавая справаздача назіральнікаў за ходам мірнай акцыі пратэсту, што адбылася 26 сакавіка.

Па выніку паседжання суддзя Вікторыя Шабуня палічыла віну Таццяны Рэвякі даказанай і асудзіла праваабаронцу да штрафу ў 20 базавых велічынь.

Нагадаем, Таццяну Рэвяку затрымалі 26 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінска і, разам з іншымі затрыманымі, адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна сталіцы, дзе доўгі час утрымлівалі ў жорсткіх умовах, у дворыку, тварам да сцяны, з паднятымі ўгару рукамі.

Пазней стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі склалі на праваабаронцу адразу два пратаколы: па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне законым патрабаванням службовай асобе). Пратаколы праваабаронцы не прад’яўлялі і яна іх не падпісвала.

Праваабаронца накіравала ў Пракуратуру горада Мінска скаргу ў сувязі са сваім адвольным затрыманнем на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка і жорсткім абыходжаннем у Цэнтральным РУУС, куды яна была дастаўлена пасля затрымання. Адказу яна пакуль не атрымала.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства