viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-05-30T12:40:51+0300 2017-10-25T14:27:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”: Міліцыя зацікавілася актывістамі, якія зладзілі акцыю салідарнасці са Змітром Паліенкам падчас велакарнавалу 13 траўня. На мінулым тыдні на хатнія тэлефоны актывіста Вячаслава Касінерава і валантэркі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Анісіі Гурскай патэлефанавалі з РУУС Цэнтральнага раёну Мінска і запрасілі на размову.

“Падзея”:  У Беларусі завяршыўся Тыдзень даступнасці. На круглых сталах, форумах, канферэнцыях, якія адбыліся ў межах Тыдня, прадстаўнікі некамерцыйнага сектару, бізнесу і дзяржаўных органаў разам абмяркоўвалі праблемы людзей з інваліднасцю і шукалі шляхі выкаранення дыскрымінацыі па гэтай прыкмеце. Кіраўнік Офісу па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі распавядае пра рэалізацыю нормаў Канвенцыі ААН па правах людзей з інваліднасцю, якую Беларусь ратыфікавала поўгады таму, а ўкраінскія праваабаронцы, якія прыехалі на Тыдзень даступнасці ў наш краіну, параўноўваюць украінскі і беларускі досвед забеспячэння безбар’ернага асяроддзя.

“Каментар эксперта”: Улады Беларусі часта кажуць пра адсутнасць у краіне дыскрымінацыі па гендэрнай прыкмеце. Але ці так гэта на самой справе? Дзеля чаго прымаюцца Нацыянальныя планы дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці? Юрысты, актывісты і даследчыкі абмяркоўваць гэтыя пытанні.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта DZIECIUKI.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2017-05-30_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства