Светлагорск: Выстава “Я і мае правы” запрашае
Урачыстае адкрыццё выставы "Я і мае правы" адбылося 31 траўня ў дзіцячай раённай бібліятэцы г. Светлагорска. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня абароны правоў дзіцяці, які адзначаецца 1 чэрвеня. Арганізаваць незвычайную і цікавую выставу дапамаглі мясцовыя прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Маленькім наведвальнікам супрацоўніца бібліятэкі распавяла гісторыю правоў дзіцяці.
Прадстаўніца ПЦ "Вясна" на прыкладзе цыклу выцінанак Вольгі Бабурынай "Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека", прапанавала праз мастацкія вобразы паглядзець на правы і іх значнасць у жыцці кожнага чалавека, якімі людзі надзеленыя ад свайго нараджэння.
На працягу месяца ў дзетак і дарослых жыхароў Светлагорска будзе магчымасць пабываць на выставе "Я і мае правы".