viasna on patreon

26 чэрвеня ў Мінску адбудзецца канферэнцыя па акадэмічных свабодах у Беларусі

2017 2017-06-23T12:04:15+0300 2017-06-23T15:51:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/konfstudent.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 чэрвеня 2017 г. з 13:00 да 16:00 у гатэлі Crowne Plaza па адрасе вул. Кірава, 13 пройдзе канферэнцыя “Падаць рэпрэсіям урок: акадэмічныя свабоды ў Беларусі”.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Задзіночанне беларускіх студэнтаў і нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco – Partnership for Human Right.

У межах канферэнцыі плануецца абмеркаванне сітуацыі з парушэннямі акадэмічных свабод у Рэспубліцы Беларусь, такіх як выключэнне студэнтаў з універсітэтаў за грамадскую дзейнасць, насаджэнне адзінай ідэалогіі і падаўленне грамадскай актыўнасці ў студэнцкім асяроддзі, прымус да ўдзелу ў выбарах, сяброўстве у праўладных арганізацыях і інш. Падчас мерапрыемства будзе падпісаны супольны зварот да партнёраў беларускіх універсітэтаў за мяжой з апісаннем сітуацыі і з заклікам станоўча паўплываць на стан з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў у Беларусі.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаныя Варшаўская Хельсінкская Фундацыя (Польша), Libereco – Partnership for Human Right, (Швейцарыя, Германія), Фундація Регіональних Ініціатив (Україна), Українська асоціація студентів (Украіна), беларускія студэнцкія, праваабарончыя, палітычныя грамадскія арганізацыі і рухі, а таксама журналісты.

Больш дакладную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

+375 29 7 555 316 – Зміцер Салаўеў

+375 29 180 66 49 – Аляксандра Кузьміч.

Падзея на Facebook.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства