viasna on patreon

Павел Сапелка: Канстытуцыйнаму Суду варта надзяліць больш увагі заканадаўству, якое вызначае прававое становішча адвакатаў

2017 2017-06-28T10:05:09+0300 2017-06-28T10:16:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sapielka2016a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

Сайт Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь паведамляе, што 21 чэрвеня КС прыняў рашэнне «Аб забеспячэнні правы на бесперашкодную і своечасовую юрыдычную дапамогу ў крымінальным працэсе».

Разгляд праблемы грунтаваўся на падставе інфармацыі Рэспубліканскай калегіі адвакатаў аб прававой недакладнасці палажэнняў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей - КПК), якія рэгулююць допуск адваката да ўдзелу ў крымінальным працэсе.

Пры разглядзе пытання Канстытуцыйны Суд устанавіў наступнае:

У адпаведнасці з КПК усе асобы, якія ўдзельнічаюць у крымінальным працэсе, роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону іх правоў і законных інтарэсаў; кожны мае права ў ходзе вытворчасці па матэрыялах і крымінальнай справе на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод, у тым ліку права карыстацца ў выпадках і парадку, прадугледжаных КПК, юрыдычнай дапамогай адвакатаў і іншых сваіх прадстаўнікоў.

Разам з тым палажэнні артыкулаў 44 і 48 КПК, якія ўстанаўліваюць допуск абаронцы да ўдзелу ў вытворчасці па матэрыялах і крымінальнай справе, характарызуюцца прававой нявызначанасцю, паколькі рэалізацыя гэтых палажэнняў не выключае ажыццяўлення органам крымінальнага пераследу адвольных дзеянняў, якія могуць абмяжоўваць магчымасць атрымання бесперашкоднай i своечасовай юрыдычнай дапамогі ў крымінальным працэсе.

Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, прававая рэгламентацыя, пры якой магчымасць карыстацца дапамогай адваката залежыць ад меркавання іншых асоб, не забяспечвае паўнаты рэалізацыі канстытуцыйнага палажэння аб праве кожнага на атрыманне юрыдычнай дапамогі (артыкул 62 Канстытуцыі), не дазваляе зацікаўленым асобам належным чынам абараняць свае правы і свабоды, не спрыяе своечасовасці і эфектыўнасці аднаўлення парушаных правоў.

У КПК павінен быць прадугледжаны механізм бесперашкоднага і своечасовага ўступлення адваката (пры захаванні ўмоў, прадугледжаных КПК, і наяўнасці ў яго пасведчання адваката і ордэра на права ўдзелу ў вытворчасці па крымінальнай справе) у крымінальны працэс на любой яго стадыі, які выключаў бы меркаванне органаў крымінальнага пераследу.

На падставе гэтага КС прызнаў неабходным ліквідацыю заканадаўцам у КПК прававой недакладнасці ў рэгуляванні парадку ўступлення адвакатаў ў крымінальны працэс для аказання бесперашкоднай i своечасовай юрыдычнай дапамогі.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка, каментуючы рашэнне КС спадзяецца, што новыя фармулёўкі, якія распрацуе Саўмін і прыме парламент, будуць сапраўды паляпшаць пазіцыю уразлівых удзельнікаў працэсу:

"Канстытуцыйны Суд прыняў рашэнне па важнай праблеме, якая на справе вызначае незалежнасць адвакатаў. Сапраўды, у Беларусі існуе праблема празмернага ўдзелу органа крымінальнага пераследу ў прыняцці адвакатам статусу абаронцы па крымінальнай справе. Больш за тое, абаронца можа сустрэцца з непераадольнымі перашкодамі ў выглядзе немагчымасці ўзгадніць свой удзел у справе з самім падазраваным ці абвінавачваным. Застаецца спадзявацца, што новыя фармулёўкі, якія распрацуе Саўмін і прыме парламент, будуць сапраўды паляпшаць пазіцыю уразлівых удзельнікаў працэсу. Прыкладам для новых фармулёвак у КПК можа стаць Крымінальна-працэсуальны закон Латвіі, па якім абаронца ўдзельнічае ў справе з моманту заключэння пагаднення, калі асоба, якая абараняецца, атрымала права на абарону ва ўстаноўленым Крымінальна-працэсуальным законам парадку.

Таксама ў КПК можа быць замацавана правіла, як гэта ўстаноўлена КПК РФ, па якім адвакату для атрымання згоды падазронага або абвінавачанага на абарону органам крымінальнага пераследу прадастаўляецца спатканне. Наогул Канстытуцыйнаму Суду варта звярнуць больш увагі на заканадаўства, якое вызначае прававое становішча адвакатаў".

Павел Сапелка таксама лічыць, што абуральным парушэннем незалежнасці адвакатуры з'яўляюцца нормы закона, якія дазваляюць органам выканаўчай улады - Міністэрству юстыцыі кантраляваць адвакатуру і ўмешвацца ў яе дзейнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства