viasna on patreon

Пракуратура Жодзіна не ўстанавіла факту адбору ДНК ў арыштантаў

2017 2017-06-29T17:57:02+0300 2017-06-29T18:03:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/otbor_dnk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура г. Жодзіна правяла праверку па калектыўнай скарзе адміністратыўна арыштаваных аб незаконным адабранні ўзораў сліны для правядзення генатыпаскапічнай экспертызы падчас іх адбыцця пакарання ў ІВС Жодзінскага ГАУС.

На 7 ліпеня заяўнікі скаргі былі выкліканыя ў пракуратуру, дзе ў тых, хто змог прыйсці, былі ўзятыя дадатковыя тлумачэнні.

Аднак, пасля праведзенай праверкі, пракуратура не ўстанавіла сведчанняў пра правядзенне генатыпаскапічнай экспертызы ў адносінах да арыштантаў.

“Падставаў для прыняцця мераў пракурорскага рэагавання не маецца”, - адзначаецца ў адказе заяўнікам за подпісам пракурора г. Жодзіна Уладзімір Нябоська.

Як раней падкрэслівала юрыстка ПЦ “Вясна” Наста Лойка, незаконнае правядзенне аналізу ДНК з’яўляецца парушэннем права на недатыкальнасць асабістага жыцця.

Генная дактыласкапія нясе ў сябе ўнікальныя персанальныя дадзеныя, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць чалавека. Такім чынам, для такога аналізу патрэбныя альбо важкія юрыдычныя падставы, якіх у дадзеным выпадку не было, альбо празрыстасць працэдуры, калі кожнаму падрабязна тлумачыцца навошта, чаму і для якіх мэтаў бярэцца аналіз, а таксама прапаноўвацца права адмовіцца ад працэдуры. Адсутнасць тлумачэнняў і непрадастаўленне права выбару, якое мы бачым у гэтым выпадку, з'яўляецца прамым парушэннем закону аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”, - сказала праваабаронца.

Нагадаем, 25 сакавіка і 27 сакавіка ў арыштантаў-удзельнікаў сакавіцкіх мірных акцый пратэсту ў ІЧУ Жодзінскага ГАУС адбіралі ўзоры сліны. У камеру заходзіў калідорны і патрабаваў асобных арыштантаў выходзіць па адным, праводзіў кожнага ў кутняе памяшканне, дзе сядзела некалькі жанчын у медыцынскіх халатах. Жанчыны казалі, што трэба ўзяць аналізы на прадмет наяўнасці інфекцыйных захворванняў, і прасілі адкрыць рот, каб узяць прыклад сліны. Пасля працэдуры зняволеных хутка вярталі ў камеры і ігнаравалі  іх пытанні і пратэсты супраць выкарыстання геномнага матэрыялу без дазволу. Юрыдычнага абгрунтавання прычыны такога аналізу супрацоўнікі ІЧУ не давалі, кажучы, што гэта распараджэнне начальства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства