viasna on patreon

15 сутак арышту для Юрыя Лукашэвіча застаюцца ў сіле

2017 2017-07-26T11:56:03+0300 2017-07-26T12:10:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lukashevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч. Фота з Facebook

Старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч. Фота з Facebook

Мінскі гарадскі суд адхіліў скаргу кіраўніка Моладзі БНФ Юрыя Лукашэвіча на рашэнне суду Савецкага раёна, якое прадугледжвала арышт актывіста на 15 сутак за ўдзел у пікеце ў Курапатах.

У чэрвені кіраўнік Моладзі БНФ Юрый Лукашэвіч судзіўся з Беларускім дзяржаўным універсітэтам наконт свайго адлічэння, якое ён лічыць незаконным. Падчас другога судовага паседжання, якое адбылося 30 чэрвеня, Лукашэвіч нечакана даведаўся, што над ім 14 красавіка адбыўся суд за ўдзел у пікеце ў Курапатах, у выніку якога ён атрымаў 15 сутак арышту. Пры гэтым на суд актывіст запрошаны не быў, позвы не атрымліваў, а само судовае рашэнне прымалася толькі на падставе паказанняў сведак-міліцыянтаў, якія нібыта бачылі Лукашэвіча ў чатыры ранку 23 лютага ў Курапатах.

Юрый Лукашэвіч накіраваў скаргу у Мінскі гарадскі суд з просьбай адмяніць незаконнае рашэнне суду Савецкага раёну Мінска ад 14 красавіка. У ёй актывіст звярнуў увагу на такія моманты, як парушэнне яго права ўдзельнічаць у адміністрацыйным працэсе, адсутнасць доказаў яго ўдзелу ў пікеце, акрамя сведчанняў міліцыянтаў, і памылкі ў пратаколе.

Аднак 25 ліпеня на паседжанні, на якім разглядалася гэтая скарга, суддзя Валерый Камісараў поўнасцю адхіліў яе і пакінуў ранейшую пастанову без зменаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства