viasna on patreon

Затрыманы актывіст Максім Вінярскі

2017 2017-08-29T09:13:00+0300 2017-08-29T10:23:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viniarski-maks.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі. Фота Радыё Свабода.

Максім Вінярскі. Фота Радыё Свабода.

У Мінску 28 жніўня быў затрыманы актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі. Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» актывістка Вольга Нікалайчык.

«Максім Вінярскі затрыманы. У Фрунзенскім РУУС зараз. На ім 15 сутак вісела. На нас з Кулаковым па 10», - напісала Нікалайчык.

Верагодна, гаворка ідзе аб адміністрацыйных арыштах, рашэнні пра якія ў канцы ліпеня былі вынесеныя ў судзе Цэнтральнага раёна ў дачыненні да грамадскіх актывістаў, якія 22 чэрвеня выйшлі на Кастрычніцкую плошчу сталіцы, каб выказаць салідарнасць з фігурантамі справы «Белага легіёну».

Удзельнікаў пікету не затрымлівалі, аднак міліцыянты здымалі іх на відэа. Пазней актывісты атрымалі позвы ў суд. Усіх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч. 3 арт. 23.34 КаАП).

Максім Вінярскі быў асуджаны на 15 сутак арышту, Вольга Нікалайчык і Леанід Кулакоў атрымалі па 10 сутак арышту, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства