viasna on patreon

«Ставяцца, як да свойскай жывёлы», — інваліда-вазочніка Сяргея Драздоўскага высяляюць з інтэрнату

2017 2017-08-29T17:15:54+0300 2017-08-29T17:24:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/drazd1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інтэрнат перадалі новаму ўладальніку разам з людзьмі. Фота "Радыё Свабода"

Інтэрнат перадалі новаму ўладальніку разам з людзьмі. Фота "Радыё Свабода"

Інтэрнат, у якім жыве праваабаронца Сяргей Драздоўскі, перадалі новаму ўладальніку разам з людзьмі, паведамляе "Радыё Свабода".

Сяргей Драздоўскі ў інтэрнаце паліграфкамбінату — доўгажыхар. Ягоная маці, былая супрацоўніца прадпрыемства, атрымала тут два пакоі. Разам яны пражылі да мінулага году.

Даехаць да інтэрнацкага пакоя Сяргею дапамагае жонка Настасся. Фота
Даехаць да інтэрнацкага пакоя Сяргею дапамагае жонка Настасся. Фота "Радыё Свабода"

«Паліграфкамбінат ужо не мае дачынення да гэтага будынка, бо перадаў яго ва ўласнасць адміністрацыі Савецкага раёну, і цяпер тут гаспадар — мясцовы ЖЭС. Нам паведамілі пра гэта пазней, хоць перадаваць памяшканне з жывымі людзьмі і без іх згоды — гэта парушэнне», — тлумачыць Драздоўскі. 

Сябры дапамаглі прыстасаваць уваход пад інвалідны вазок. Фота
Сябры дапамаглі прыстасаваць уваход пад інвалідны вазок. Фота "Радыё Свабода"

«Дзіўным чынам наш інтэрнат стаў „камерцыйным жыллём“, хоць паводле юрыдычных дакументаў будынак не мае статусу нават жылога памяшкання. Але мы атрымалі жыроўкі, згодна з якімі мусім плаціць за пражыванне ў разы даражэй. Натуральна, я абурыўся і звярнуўся да старшыні адміністрацыі Савецкага раёну, якому як юрыст патлумачыў, чаму гэта незаконна», — кажа Сяргей Драздоўскі.

Але ў адказ, як звычайна, атрымліваў адпіскі з раённай адміністрацыі, а таксама пагрозы ад ЖЭСу — адключыць святло і ваду, калі грошы не будуць заплочаныя. 

Далей — інтэрнацкі пакой, дзе Сяргей жыве з жонкай Настассяй. Фота
Далей — інтэрнацкі пакой, дзе Сяргей жыве з жонкай Настассяй. Фота "Радыё Свабода"

Гэтага ціску не вытрымала маці і з'ехала да дачкі. Там жа яна і зарэгістравалася, парушыўшы, кажа Сяргей, палажэнне пра пражыванне ў інтэрнаце. Але, паводле заканадаўства, тлумачыць ён, адміністрацыя мусіла прадаставіць яму права перазаключыць дамову.

«ЖРЭА разглядаў мяне як нейкую свойскую жывёлу, — кажа Сяргей. — Адмаўляліся са мной весці размову наконт жытла. Бясконцыя пагрозы высялення, бясконцае прад’яўленне незразумелых сумаў для аплаты. Мяне прымушалі заключыць дамову камэрцыйнага жытла, ад якой я адмаўляўся».

За гэты час Сяргей ажаніўся і прывёў у свой пакой маладую жонку Настассю. А адміністрацыя выдаліла яго з чаргі на льготнае атрыманне жытла. Цяпер мясцовыя чыноўнікі хочуць выселіць на вуліцу абаіх — Настассю і Сяргея.

Сяргей Драздоўскі, юрыст і праваабаронца, сам змагаецца за свае правы. Фота
Сяргей Драздоўскі, юрыст і праваабаронца, сам змагаецца за свае правы. Фота "Радыё Свабода"

Цягам году змагання толькі гарадская пракуратура вымусіла раённую адміністрацыю вярнуць «камерцыйнаму жыллю» ранейшы статус інтэрнату. Аднак ЖЭС не збіраецца рабіць пераразлік і дамагаецца, каб сям’я заплаціла за карыстанне нібыта «камерцыйным жыллём». З чым, у сваю чаргу, не пагаджаецца Драздоўскі. 

Маладая сям’я распачала рамонт у сваім супольным доме. Фота "Радыё Свабода"
Маладая сям’я распачала рамонт у сваім супольным доме. Фота "Радыё Свабода"

"Юрыдычны факт: перавод інтэрнату ў камерцыйнае жыллё — гэта высяленне мяне з інтэрнату. А ў гэтым выпадку адміністрацыя Савецкага раёну мусіла выдзеліць мне іншае жыллё. Іншай інтэрпрэтацыі закону на сёння няма. А насамрэч мяне пакінулі без жылля», — кажа Сяргей. 

Пакуль Сяргей садзіцца за стырно, каб ехаць у суд, Настасся паказвае перапіску з чыноўнікамі. Фота
Пакуль Сяргей садзіцца за стырно, каб ехаць у суд, Настасся паказвае перапіску з чыноўнікамі. Фота "Радыё Свабода"

За ўвесь гэты час, расказвае ён, яны не атрымалі тлумачэнняў на свае пісьмовыя запыты абгрунтаваць, чаму ім прыходзяць такія рахункі за камунальныя паслугі. А сумы, паводле іх, адрозніваюцца на парадак.

«Усе гэтыя парушэнні Жыллёвага кодэксу, Грамадзянскага кодэксу, Канстытуцыі краіны ў ЖЭСе абгрунтоўваюць адным: рашэннем адміністрацыі Савецкага раёну Менску. Пры гэтым, парушаючы практычна ўсё заканадаўства, правы чалавека, чыноўнікі дэманструюць сваю поўную беспакаранасьць», — кажа ён. 

Настасся дапамагае Сяргею, каб разам ехаць у суд. Фота
Настасся дапамагае Сяргею, каб разам ехаць у суд. Фота "Радыё Свабода"

У выніку супрацьстаяння Сяргей Драздоўскі звярнуўся ў суд, каб яго аднавілі ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Ён лічыць: «Прыйшоў час, каб мая гісторыя сталася прыкладам для таго, каб людзі не трывалі парушэнні сваіх правоў, а дамагаліся законнасці».

Сяргей Драздоўскі і Настасся Жаўрыд — юрысты паводле адукацыі. Пабраліся шлюбам два месяцы таму. Настасся кажа, што цалкам падтрымлівае змаганне свайго мужа і як жонка, і як юрыстка.

Настасся Жаўрыд дзеліцца сваімі ўражаннямі. Фота
Настасся Жаўрыд дзеліцца сваімі ўражаннямі. Фота "Радыё Свабода"

«У мяне ўвогуле склалася ўражанне, што мы жывём у нейкім феадальным грамадстве: узялі і перадалі будынак разам з людзьмі ад аднаго ўладальніка іншаму. Новы ўладальнік хоча — прызначае адну аплату, хоча — іншую, хоча — высяляе кагосьці, хоча — не. Дзікунства поўнае», — гаворыць Настасся. 

Настасся і Сяргей у судзе. Фота
Настасся і Сяргей у судзе. Фота "Радыё Свабода"

Спецыялістка аддзелу жыллёвай палітыкі Савецкага раёну Менску Алена Русак, якая займаецца пытаннямі пастаноўкі грамадзян на ўлік на паляпшэнне жыллёвых умоў, паведаміла Свабодзе, што ведае пра канфлікт паміж выканкамам і сям'ёй Сяргея Драздоўскага, аднак патлумачыць штосьці ў гэтым пытанні адмовілася. Адмовілася ад каментароў і прысутная ў судзе юрыстка выканкаму Савецкага раёну Ніна Доўгер

Настасся і Сяргей —
Настасся і Сяргей — "закон на нашым баку". Фота "Радыё Свабода"

Суд на пазоў з боку ЖЭС аб высяленні Сяргея Драздоўскага прызначаны на 11 верасня. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства