viasna on patreon

Віцебскаму лекару Ігару Пастнову "шыюць" другую крыміналку

2017 2017-09-27T13:49:41+0300 2017-09-28T08:49:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pasnou_igar-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Пастноў

Ігар Пастноў

Супраць віцебскага лекара Ігара Пастнова, вядомага сваімі крытычнымі пастамі ў сеціве, ўзбудзілі другую крымінальную справу, таксама нібыта за ілжывы данос.

Яшчэ ў сярэдзіне ліпеня стала вядома, што Віцебскага доктара Ігара Пастнова, вядомага сваімі крытычнымі выступамі ў адрас мясцовых чыноўнікаў, вінавацяць ў заведама фальшывым даносе пра здзяйсненне злачынства. Крымінальная справа па частцы 1 артыкула 400 Крымінальнага кодэксу РБ распачатая 4 ліпеня гарадскім аддзелам Следчага камітэту па заяве начальніка СІЗА №2 Эдуарда Курыленкі.

Падставай для крымінальнага пераследу Пастнова стаў ягоны допіс у сацыяльнай сетцы «УКантакце» ад 3 красавіка 2017 года, у якім ён піша пра факты збіцця і катаванняў у СІЗА № 2 г. Віцебска Рафаэля Габрыэля Саламонавіча Шмільхальхарда (Кірылава), а таксама пра неаказанне апошняму належнай медыцынскай дапамогі. Пры гэтым Пастноў сцвярджае, што гэтыя ды іншыя супрацьпраўныя дзеянні нібыта ўчыніў начальнік згаданай установы Эдуард Курыленка, а таксама ягоныя супрацоўнікі.

Другую крымінальную справу супраць доктара Ігара Пастнова ўзбудзілі 30 жніўня па факце адпраўкі электроннага ліста на адрас Генеральнай пракуратуры, якое тычылася фальсіфікацыі доказаў у справе асуджанага Сяргея Рыжова.

“Будучы неаднаразова папярэджаны аб крымінальнай адказнасці за заведама ілжывы данос аб здзяйсненні злачынства з дапамогай глабальнай сеткі Інтэрнет, з паштовай скрыні… адправіў электронны ліст на адрас Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, у якім указаў заведама ілжывыя факты аб супрацьпраўных дзеяннях службовых асоб, у прыватнасці фальсіфікацыі доказаў, якія падцвярджаюць вінаватасць абвіняемага Рыжова С. па крымінальнай справе..”, - паведамляецца ў пастанове следчых.

Пастанова СК па справе Ігара Пастнова. Фота: freeregion.info
Пастанова СК па справе Ігара Пастнова. Фота: freeregion.info

Пастанова СК па справе Ігара Пастнова. Фота: freeregion.info
Пастанова СК па справе Ігара Пастнова. Фота: freeregion.info

У той жа дзень,30 жніўня, Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта аб’яднаў абедзьве гэтыя справы ў адну, а самога Ігара Пастнова праз некалькі дзён адправілі на прымусовае лячэнне.

4 верасня следчая па тэлефоне выклікала Ігара Пастнова на допыт у рамках крымінальнай справы, узбуджанай па частцы 1 артыкула 400 КК «Загадзя ілжывы данос аб здзяйсненні злачынства». На допыце Пастнову стала кепска (рэзка падняўся артэрыяльны ціск) і ён папрасіў выклікаць лекара. Замест лекара прыехалі супрацоўнікі РАУС, на Ігара Пастнова склалі пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і павезлі ў 25-е аддзяленне стацыянарных экспертыз у "Навінкі".

Ігар Пастноў катэгарычна адмаўляўся ад праходжання стацыянарнай экспертызы праз недавер да экспертаў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства