Петрыкаў: Суд пакараў штрафамі фрылансераў Жукоўскага і Толчына
https://spring96.org./be/news/87922
2017
2017-09-27T15:40:30+0300
2017-09-27T15:40:30+0300
2017-09-27T15:40:34+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/sudy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Петрыкаўскага раённага суда Андрэй Багданік прызнаў вінаватым гомельскага фрылансера Кастуся Жукоўскага ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканала “Белсат” без акрэдытацыі ў МЗС і на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП аштрафаваў яго на 40 базавых велічыняў, што складае 920 рублёў. Пра гэта паведамляе служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
Сёлета гэта восьмае пакаранне Жукоўскага за працу журналістам-фрылансерам. Агульная сума яго штрафаў склала 7 130 рублёў.
На 40 базавых велічыняў суд аштрафаваў і Андрэя Толчына, з якім Жукоўскі здымаў сюжэт пра занядбаны жыллёвы фонд у былым вайсковым гарадку Мышанка.