У Барысаве на стадыёне затрыманы фанат з нацыянальнай сімволікай. Сёння - суд Дапоўнена
https://spring96.org./be/news/87931
2017
2017-09-29T11:35:00+0300
2017-09-29T11:35:00+0300
2017-09-29T12:49:55+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/barysau-fanat-2017-1-.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Барысаве 28 верасня падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ і «Арсенал» на поле выбег заўзятар з бел-чырвона-белым сцягам і з гербам “Пагоня”. Яго затрымала ахова стадыёна і вывела з поля.
У сацыяльных сетках паведамляюць, што юнака адвялі ў мікрааўтобус сіняга колеру і звезлі ў невядомым накірунку.
Пазней стала вядома, што затрыманы - жыхар Вялейкі Аляксандр Вянгерскі.
Па інфармацыі БелаПАН, у дачыненні да маладога чалавека складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП). Справа будзе разглядацца ў судзе Барысаўскага раёна 29 верасня.