viasna on patreon

Чатыры суды над журналістамі “Белсата” ў Мінску Дапоўнена

2017 2017-10-30T11:44:01+0300 2017-10-31T09:39:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belsat-sudy-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Белсатаўцы" перад судом 30 кастрычніка 2017 года. Фота з сацыяльных сетак.

"Белсатаўцы" перад судом 30 кастрычніка 2017 года. Фота з сацыяльных сетак.

Фрылансераў-журналістаў Ганну Аземшу, Вольгу Чайчыц, Аляксандра Баразенку і Андрэя Козела вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежнае СМІ. Пачатак працэсаў а 14:00.

Па інфармацыі прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", кожнаму з іх пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.

14.30 Усе чатыры справы супраць журналістаў суд аб'яднаў у адну, таму журналістаў судзяць разам.

На пачатку працэсу суддзя Вікторыя Шабуня аб'явіла перапынак, каб даць магчымасць фігурантам азнаёміцца са справай.

У суд прыйшоў і сведка — супрацоўнік міліцыі. Спачатку ён заняў месца ў маленькай залі, але суддзя папрасіла яго чакаць выкліку ў калідоры.

15.22 Пасля перапынку суддзя апытала журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела. Абое падкрэслілі, што працуюць журналістамі, бо збіраць інфармацыю ім дазваляе Канстытуцыя Беларусі. Журналісты заявілі, што не вырабляюць прадукцыю СМІ, а збіраюць інфармацыю.

Пасля гэтага у судзе выступіў намеснік начальніка аддзела прафілактыкі правапарушэнняў Цэнтральнага РУУС Дзмітрый Кротаў. Ён заявіў, што 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы бачыў, як журналісты асвятлялі акцыю апазіцыі, а пасля іх здымкі былі размешчаны на сайце "Белсата".

Вольга Чайчыц пакараная штрафам у 45 базавых велічынь (1 035 рублёў).

Андрэй Козел пакараны штрафам у 45 базавых велічынь (1 035 рублёў).

16.15 Наступнымі судзяць Аляксандра Баразенку і Ганну Аземша. Журналісты заявілі, што не прызнаюць сябе вінаватымі і не будуць даваць паказанні суду, бо маюць права не сведчыць супраць сябе.

Пасля гэтага у судзе зноў выступіў супрацоўнік міліцыі Дзмітрый Кротаў. Ён даў супраць журналістаў аналагічныя паказанні: прысутнічалі на акцыі, незаконна выраблялі прадукцыю СМІ, якую размясцілі на сайце "Белсата".

Аляксандр Баразенка пакараны штрафам у 25 базавых велічынь (575 рублёў).

Ганна Аземша пакараная штрафам 25 базавых велічынь (575 рублёў).


ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” настойвае на неправамернасці прыцягнення да адказнасці журналістаў па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Адказнасць па дадзеным артыкуле прадугледжана за незаконны выраб альбо распаўсюд прадукцыі СМІ. Па беларускім заканадаўстве, выраб прадукцыі СМІ — кампетэнцыя выключна рэдакцыі, то бок юрыдычнай асобы, але не журналістаў.

Таксама 16 лістапада ў Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя “Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі”, удзел у якой прымуць прадстаўнікі журналісцкіх саюзаў Еўропы.

Асноўнай тэмай размовы стане неабходнасць спыніць пераслед журналістаў у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства