Дзмітрыя Сільчанку аштрафавалі на 1150 рублёў
https://spring96.org./be/news/88176
2017
2017-10-30T13:38:52+0300
2017-10-30T13:38:52+0300
2017-10-30T14:51:35+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/dzmitry-silczanka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Мінскага раёна разгледзіў справу супраць актывіста Дзмітрыя Сільчанкі 30 кастрычніка. Аднак, затрыманы хлопец быў яшчэ ў пятніцу ўвечары, і дзве ночы правёў у РУУС.
Яго абвінавацілі па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паўторна на працягу года) за ўдзел у акцыі "Марш абураных беларусаў 2.0", якая адбылася 21 кастрычніка. У працэсе Дзмітрый Сільчанка адмовіўся даваць паказанні.
Суддзя Аляксей Крапачоў вывучыў пісьмовыя матэрыялы справы і без перапынку для прыняцця рашэння вынес актывісту пакаранне ў выглядзе штрафу, памер якога склаў 50 базавых велічынь. Сам разгляд справы доўжыўся 10 хвілін.