viasna on patreon

Польскія адвакаты выказалі глыбокую занепакоенасць сітуацыяй з беларускімі калегамі Дакумент

2017 2017-10-30T16:28:42+0300 2017-10-31T13:30:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nra_adwokatura-w-obronie-praw-czlowieka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камісія па правах чалавека пры Найвышэйшым адвакацкім савеце Польшчы звярнулася да ўладаў Беларусі, выказаўшы занепакоенасць сітуацыяй з беларускімі адвакатамі, у дачыненні да якіх Міністэрства юстыцыі праводзіць пераатэстацыю.

Афіцыйны ліст, падпісаны старшынёй Камісіі па правах чалавека пры Найвышэйшым адвакацкім савеце Польшчы Юстынай Мятэльскай, быў накіраваны амбасадару Беларусі ў Польшчы Аляксандру Авяр’янаву, міністру юстыцыі Алегу Сліжэўскаму і ў Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў 27 кастрычніка.

У лісце Камісія выказвае глыбокую занепакоеннасць дзеяннямі кваліфікацыйнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, накіраванымі супраць сябраў калегій адвакатаў у Мінску і Магілёве, якія змагаюцца за правы чалавека. Камісія заклікае спыніць умяшанне дзяржаўных органаў Беларусі ў дзейнасць адвакатаў, гарантаваць іх незалежнасць і не прымяняць ціск у адносінах да іх.

Зварот адвакацкай супольнасці Польшчы з’яўляецца рэакцыяй на дзеянні кваліфікацыйнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, якая ажыццяўляе праверку прафесійнай кваліфікацыі адвакатаў. У прыватнасці Камісія прыводзіць факт адвольнага пазбаўлення права на прафесію адвакаткі Ганны Бахціной і тое, што некаторыя іншыя адвакаты былі пераатэставаныя ўмоўна. Асаблівы пратэст Камісіі выклікае рашэнне аб пазбаўленні Бахціной ліцэнзіі адваката з прычыны «адсутнасці прафесійных навыкаў», у той час як яна мае амаль 40-гадовы досвед юрыдычнай працы.   

Камісія падкрэслівае, што рэпрэсіі закранулі абаронцаў правоў чалавека, якія на працягу многіх гадоў займаюцца абаронай актывістаў апазіцыі, і падобная практыка ўжывалася раней, калі ў шэрагу адвакатаў права на прафесію быў пазбаўлены Павел Сапелка, якога ў 2012 Савет адвакацкіх аб'яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы (ССВЕ) адзначыў прэміяй за абарону правоў чалавека.  

Польскія адвакаты выказалі глыбокую занепакоенасць сітуацыяй з беларускімі калегамі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства