Мікалая Статкевіча затрымалі ў чарговы раз і арыштавалі на 5 сутак Дапоўнена
Апазыцыйны палітык, лідэр БНК Мікалай Статкевіч затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 30 кастрычніка каля 20:30 у Мінску.
Як паведаміў БелаПАН Мікалай Прыварнікаў - актывіст аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада», лідэрам якой з'яўляецца Статкевіч, затрыманне адбылося ў раёне станцыі метро "Пушкінская", калі Статкевіч выходзіў з машыны. Куды павезлі палітыка, пакуль не вядома.
Статкевіч на дадзены момант мае не адбыцця пяцісутачнага арышту за ўдзел у акцыі 8 верасня супраць беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў «Захад-2017». За гэта яго і пакаралі арыштам на 5 сутак.
Ён таксама з'яўляўся адным з ініцыятараў акцый 21 кастрычніка "Марш абураных беларусаў 2.0» супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўладаў і 29 кастрычніка каля будынка КДБ у Мінску ў памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.