Паэта і палітыка Някляева чакае суд за “няўдзел у акцыі”
Уладзіміра Някляева абвінавачваюць у «закліку да правядзення масавага мерапрыемства з парушэннем яго арганізацыі і правядзення» па артыкуле 23.34 КаАП.
У эфіры тэлеканала «Белсат» 16 кастрычніка Някляеў адзначыў, што «калі ёсць воля абараняць свае правы, то трэба ісці і іх абараняць». Гэта супрацоўнікі міліцыі расцанілі як заклік прыняць удзел у “Маршы абураных беларусаў 2.0”.
Паводле слоў Някляева міліцыянты чакалі, што ён возьме ўдзел у акцыі Марш раззлаваных беларусаў 2.0, але палітыка на ёй не было. Таму яго абвінавацілі ў «закліку да акцыі».
- Але дзе тут заклік? Нічога тут няма, акрамя «ажыццяўлення вельмі жорсткай лібералізацыі», - пракаментаваў абсурднае рашэнне ўладаў палітык.
Па інфармацыі “Беларускага партызана”, суд пачнецца а 10 раніцы 1 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Мінска.