viasna on patreon

Мясцовыя выбары на фоне няздзейсненых зменаў у ВК – прэс-канферэнцыя праваабаронцаў

2017 2017-11-14T14:46:10+0300 2017-11-15T10:13:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/logo_elections.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калі: 16 лістапада, пачатак у 11:00

Дзе: вул. Мяржынскага, 8-26 (офіс ПЦ “Вясна”)

Дадатковая інфармацыя па тэл.: (017) 394 63 11

З якім бэкграундам улады распачынаюць кампанію па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў?

Як сталася, што цэлы год працы міжведамаснай групы, створанай Цэнтрвыбаркамам дзеля ўдасканалення выбарчага працэсу, скончыўся нічым?

Чаму вывучэнне міжведамаснай групай рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ вялося без кансультацый з экспертамі АБСЕ?  

Якія захады ў справе імплементацыі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ Цэнтрвыбаркаму прапаноўвалі праваабаронцы?

Гэтым пытанням будзе прысвечаная прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, якая пройдзе ў Мінску 16 лістапада.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі - каардынатары незалежнага назірання Алег Гулак (Беларускі Хельсінкскі камітэт) і Уладзімір Лабковіч (Праваабарончы цэнтр “Вясна”).

Яны дадуць сваю ацэнку сітуацыі на момант абвяшчэння кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў 28-га склікання. Апроч таго, нагадаюць пра прыярытэтныя рэкамендацыі міжнародных і нацыянальных назіральнікаў адносна зменаў у Выбарчы кодэкс, якія з’яўляюцца крытычна важнымі для правядзення свабодных, справядлівых выбараў і абгрунтаванне якіх было прадстаўлена міжведамаснай групе, створанай Цэнтрвыбаркамам.

Падчас другой часткі прэс-канферэнцыі яе ўдзельнікі прадставяць планы незалежнага назірання за мясцовымі выбарамі, а таксама распавядуць пра асаблівасці, якімі будзе вызначацца сёлетні маніторынг.

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары", якую з 2008 года праводзяць РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Праваабарончы цэнтр "Вясна", з'яўляецца незалежнай і не ставіць за мэту падтрымку палітычных партый і якіх-небудзь палітычных дзеячоў. Увесь выбарчы працэс назіральнікі ацэньваюць выключна зыходзячы з прынцыпаў свабодных дэмакратычных выбараў, пры якіх народ Беларусі можа ў поўнай меры рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на ўдзел у кіраванні краінай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства