viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-11-28T11:49:11+0300 2018-01-30T16:21:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Час выбараў”: 24 лістапада скончыўся этап фармавання тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання. Валянцін Стэфановіч, эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", якая ажыццяўляе доўгатэрміновае назіранне за сёлетняй выбарчай кампаніяй, адзначыў, што ў склад ТВК рознага ўзроўню практычна не ўвайшлі прадстаўнікі дэмакратычных рухаў і незалежных грамадскіх арганізацый. 

“Падзея”: У Брэсце праваабаронцы і грамадскія актывісты сустрэліся з міжнароднымі экспертамі ў галіне смяротнага пакарання, а таксама са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэем Навумовічам. Паводле праваабаронцаў Уладзіміра Малея і Уладзіміра Вялічкіна, Навумовіч увесь час спрабаваў ухіліцца ад вострых пытанняў наконт існавання ў Беларусі смяротнага пакарання і лёсу прысуджаных да вышэйшай меры. 

“Каментар”: Мінскі гарвыканкам у чарговы раз адмовіў ініцыятыўнай групе “Матчынага руху 328” правесці мітынг у парку Дружбы народаў. Падставай для адмовы стала тое, што ў заяўлены час у парку быццам бы было прызначана правядзенне іншага мерапрыемства. Аднак, як высветлелі жанчыны руху, ніякіх іншых мерапрыемстваў там не было. Паводле кіраўніцы руху Ларысы Жыгар, праз мітынг актывісткі  планавалі прыцягнуць увагу да праблемы эфектыўнасці барацьбы з наркаманіяй у Беларусі.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта "Крама".

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/06/2017-11-28_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства