viasna on patreon

Святочная акцыя салідарнасці – напішы Змітру Паліенку

2017 2017-12-26T13:35:17+0300 2017-12-26T13:38:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palienka-21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка.

Зміцер Паліенка.

Актывісты заклікаюць далучыцца да святочнай акцыі салідарнасці і даслаць віншаванні палітвязню Змітру Паліенку.

Па інфармацыі Белсат, пра гэта ў Facebook напісала Марына Насенка.

Нагадваю, што за беларускімі кратамі знаходзіцца вязень сумленьня Зміцер Паліенка. Новы год ен будзе сустракаць далёка ад сваіх блізкіх і сяброў.  Калі ласка, не забывайце тых, хто ахвяруе сабой і гадамі свайго жыцьця дзеля вашай свабоды. Падарыце некалькі цеплых словаў Зьмітру.  Няхай нашая салідарнасьць будзе цудам, якое наблізіць дзень яго вызваленьня. 

Maryna Nasenka

Каб атрымаць паштоўку, як на фота, трэба пісаць да Марыны Насенкі.  #Free_Polienko

Куды пісаць:

Паліенка Зміцер Аляксандравіч
вул. Сікорскага 1, ПК-2, атрад 9
213800
Бабруйск, Беларусь

Сам Зміцер Паліенка таксама піша лісты на волю.

Паліенку амаль штомесяц змяшчаюць у штрафны ізалятар за надуманыя парушэнні. Палітвязень мяркуе, што такім чынам адміністрацыя стварае падставы для таго, каб распачаць супраць яго новую крымінальную справу – па арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

***

У кастрычніку 2016-га Паліенку асудзілі на 2 гады зняволення з адтэрміноўкаю за нібыта напад на міліцыянта падчас роварнага прабегу «Крытычная маса», які прайшоў у Менску. Увесну гэтага году Паліенку зноў арыштавалі: суд скасаваў адтэрміноўку і адправіў Паліенку адбываць рэшту тэрміну ў Бабруйскую калонію.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Паліенку вязнем сумлення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства