viasna on patreon

Глыбоцкую журналістку Таццяну Смоткіну будуць судзіць

2017 2017-12-26T13:44:46+0300 2017-12-26T13:55:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналістка Таццяна Смоткіна. Фота Радыё Рацыя.

Журналістка Таццяна Смоткіна. Фота Радыё Рацыя.

Журналістка-фрылансер з Глыбокага Таццяна Смоткіна атрымала позву ў суд. Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, судовае паседжанне пройдзе 27 снежня а 10-й гадзіне ў судзе Докшыцкага раёна.

На журналістку завялі адміністрацыйную справу за матэрыял пра збор подпісаў за спыненне хуткаснага цягніка на прыпынку „Параф’янаў”. Беларуская чыгунка прыслухалася да пажаданняў грамадзянаў і цягнік пачаў спыняцца на прыпынку. А вось міліцыі не спадабалася з’яўленне матэрыялаў пра гэтую ініцыятыву ў незалежных СМІ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства