viasna on patreon

Справаздача па маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі за 2017 год даступная ў электронным варыянце Відэа

2018 2018-01-30T14:58:21+0300 2018-01-30T15:02:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spravazdacha2018.01.18.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цяпер са справаздачай можна азнаёміцца ​​ў раздзеле "Выданні" на нашым сайце: «Рэспубліка Беларусь: месцы несвабоды» (2017).

Даследаванне становішча ва ўстановах несвабоды, а таксама прыняцце прававых мераў супраць прымянення катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання - адзін з асноўных накірункаў дзейнасці Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Апублікаваная маніторынгавая справаздача, якая з'яўляецца свайго роду абагульненнем апошніх шасці гадоў працы арганізацыі ў гэтым кірунку, прыводзіць да высновы, што абазначаныя раней праваабаронцамі праблемы ў месцах пазбаўлення волі застаюцца і многія з іх пры цяперашнім заканадаўчым урэгуляванні носяць неадольны характар.

Таму ў рэкамендацыях, скіраваных ураду, дзяржаўным органам і заканадаўцам, гаворыцца аб неабходнасці змяненняў у заканадаўстве з тым, каб яно больш поўна адпавядала інтарэсам захавання правоў чалавека. Правы чалавека - менавіта той ракурс, з якога ў справаздачы разглядаецца становішча ў месцах пазбаўлення волі.

Маніторынгавая справаздача ПЦ


Шырокай публіцы маніторынгавая справаздача «Рэспубліка Беларусь: месцы несвабоды» была прэзентаваная ў Мінску 18 студзеня. Прэзентацыя стала нагодай для грунтоўнага абмеркавання шырокага кола пытанняў, якія тычацца становішча ва ўстановах пенітэнцыярнай сістэмы, заканадаўчага рэгулявання, эфектыўнасці працы грамадскіх назіральных камісій, дзяржаўных органаў нагляду і адсутнасці належнага грамадскага кантролю за месцамі несвабоды.

Аўтар справаздачы праваабаронца Павел Сапелка ў сваёй прэзентацыі зрабіў акцэнт на наступных праблемах:

- закрытасць афіцыйнай інфармацыі па многіх пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы, пачынаючы са статыстычных дадзеных;

- катаванні, жорсткае, бесчалавечнае абыходжанне ў дачыненні да зняволеных;


- абмежаванне грамадскага кантролю за месцамі пазбаўлення волі.


Удзельнікі мерапрыемства - праваабаронцы, журналісты, грамадскія актывісты, сваякі асуджаных - казалі пра тое, што можна было б выправіць у цяперашняй сітуацыі, выкарыстоўваючы розныя механізмы, у тым ліку і міжнародныя (глядзіце кароткае відэа з прэзентацыі).

На відэа:

Павел Сапелка, праваабаронца "Вясны", эксперт у пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы, аўтар справаздачы;
Марына Дубіна, экаактывістка, якая адбывала адміністратыўны арышт падчас падзеяў вясны-2017;
Сяргей Усцінаў, прадстаўнік ініцыятывы "Праваабаронцы супраць катаванняў";
Людміла Кучура, жонка асуджанага Пятра Кучуры, які прайшоў доўгі шлях абскарджання жорсткага, бесчалавечнага абыходжання з боку адміністрацыі ПК-15 г. Магілёва;
Алег Гулак, старшыня БХК, сябра Рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіі пры Мінюсце.

Пра прэзентацыю справаздачы ў медыя:

Беларускія турмы: лепей не будзе? - «Новы час»

Праваабаронцы: У месцах пазбаўлення волі зафіксаваныя выпадкі катаванняў і бесчалавечнага абыходжання - БелаПАН

Злачыннасьць падае, а колькасьць зьняволеных расьце — «Вясна» падрыхтавала агляд становішча ў беларускіх вязьніцах. - Свабода

Праваабаронцы заяўляюць пра катаванні ў месцах пазбаўлення волі – Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства