viasna on patreon

Уік-энд аб правах чалавека ў Гомелі Фота

2018 2018-02-27T09:06:14+0300 2018-02-27T09:10:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/yikend-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Палуда прэзентуе комікс  "Мама, гэта я...". Фота: Цэнтр беларускай мовы.

Андрэй Палуда прэзентуе комікс "Мама, гэта я...". Фота: Цэнтр беларускай мовы.

Адукацыйны ўік-энд аб правах чалавека прайшоў у гомельскім Цэнтры беларускай мовы ў мінулыя выходныя.

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда разам з грамадскай актывісткай і праваабаронцай Палінай Сцепаненка прэзентавалі 23 лютага інтэрактыўны комікс "Мама, гэта я..." па тэме смяротнага пакарання. Маладыя гамельчукі разважалі, горача спрачаліся і спрабавалі разабрацца з гэтай складанай праблемай.

Андрэй Палуда і Паліна Сцепаненка. Фота: Цэнтр беларускай мовы

Адукацыйны ўік-энд аб правах чалавека ў Гомелі. Фота: Цэнтр беларускай мовы

Таксама наведвальнікі Цэнтра змаглі азнаёміцца з выставай "Кожны мае права ведаць свае правы". Гэтая багата ілюстраваная выстава ўпершыню была прэзентаваная напрыканцы мінулага года ў Магілёве. Выстава была створаная  агульнымі намаганнямі сеткі Дамоў правоў чалавека, ПЦ “Вясна”, украінскай арганізацыі МАРТ і іншымі вядомымі экспертамі.

Прадстаўнік валантэрскай Служба "Вясны" Юры Мяцельскі ў суботу, 24 лютага, зладзіў для жадаючых грунтоўную экскурсію па выставе "Кожны мае права ведаць свае правы".

Юры Мяцельскі. Фота: Цэнтр беларускай мовы

У гэты ж дзень у Цэнтры прайшоў кінапрагляд фільма "Грязные прелести". Да позняга вечара ўдзельнікі горача абмяркоўвалі фільм, разважалі аб праблеме ўцекачоў па ўсім свеце, казалі пра іх становішча на новых месцах, і пра тыя цяжкасці, з якімі сутыкаюцца ўцекачы, каб атрымаць грамадзянства і статус.

 Адукацыйны ўік-энд аб правах чалавека ў Гомелі. Фота: Цэнтр беларускай мовы

Адукацыйны ўік-энд аб правах чалавека ў Гомелі. Фота: Цэнтр беларускай мовы

Адукацыйны ўік-энд аб правах чалавека ў Гомель завяршыўся 25 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства