viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-02-27T11:44:42+0300 2019-02-19T17:08:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Час выбараў”: Каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак распавядаюць пра тое, як прайшлі ключавыя этапы сёлетняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, а праваабаронца Уладзімір Вялічкін дзеліцца ўражаннямі ад назірання за галасаваннем на выбарчых участках Берасцейшчыны.

“Падзея”: Улады распачалі ціск на 19-гадовага відэаблогера Сцяпана Святлова, які вядзе адзін з самых папулярных ю-туб каналаў беларускага сегменту інтрэрнэту пад псеўданімам НЕХТА. У мінулы чацвер у мінскай кватэры блогера адбыўся вобшук, былі канфіскаваныя ноўтбук і відэакамера. Падчас вобшуку аператыўнікі паказалі маці Сцяпана пастанову аб правядзенне праверкі, вынікам якой можа стаць узбуджэнне крымінальнай справы супраць юнака за абразу кіраўніка краіны.

“Каментар эксперта”: Актывіст Дзяніс Краўчук, які падчас датэрміновага галасавання на мясцовых выбарах змог прагаласаваць тры разы на трох розных участках, з дапамогай юрыстаў ПЦ “Вясна” накіраваў заяву ў Следчы камітэт. Краўчук просіць правесці праверку дзеянняў сябраў участковых выбарчых камісій, якія дазволілі яму прагаласаваць. Праваабаронца ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч каментуе ўчынак актывіста. Юрыст тлумачыць, чаму дзеянні сябраў выбарчых камісій з'яўляюцца незаконнымі, а таксама як можна ацэньваць дзеянні самога актывіста. 

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні ўкраінскага музычнага гурта “Скрябін”.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2016/03/2018-02-27_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства