viasna on patreon

20 год таму ўлады зарэгістравалі праваабарончую “Вясну-96”. Фотафакт

2018 2018-02-27T13:19:46+0300 2018-02-27T13:24:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pasvedchanne-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасведчанне аб рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна-96".

Пасведчанне аб рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра "Вясна-96".

У далёкім 1996 годзе, пасля шматлікіх арыштаў удзельнікаў веснавых пратэстных акцый, некалькі аднадумцаў у Мінску аб’ядналася для аказання дапамогі арыштаваным і іх сем’ям. Вясна была ў самым росквіце і відаць гэта паўплывала на выбар назвы для будучай грамадскай арганізацыі – “Вясна”.

І хаця праваабаронцы-вясноўцы адзначылі дваццацігоддзе сваёй дзейнасці яшчэ ўвесну 2016 года, афіцыйную рэгістрацыю Мінскае грамадскае аб'яднанне "Праваабарончы цэнтр “Вясна-96” атрымала толькі 23 лютага 1998 года.

“Дакументы на рэгістрацыю “Вясны-96” мы падалі ў гарадское ўпраўленне юстыцыі яшчэ ўвосень 1997 года, але толькі ў лютым арганізацыя атрымала пасведчанне аб рэгістрацыі грамадскага аб’яднання” – узгадвае кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі.

Асноўнымі мэтамі дзейнасці “Вясны-96” згодна Статута было пазначана ў пасведчанні за нумарам 0213: “садзейнічанне фарміраванню ў жыхароў г. Мінска грамадзянскай супольнасці, заснаванай на абароне правоў чалавека, якія вынікаюць з Дэкларацыі правоў чалавека і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь".

 Пасведчанне аб рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра

Праз некалькі год Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў статус рэспубліканскага аб’яднання, а 28 кастрычніка 2003 году за ўдзел у назіранні пад час прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. грамадскае аб’яднанне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” было беспадстаўна пазбаўлена дзяржаўнай рэгістрацыі. Пазней сябрам ПЦ “Вясна” па надуманых прычынах на працягу 2007-2009 гадоў тройчы было адмоўлена ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднання.

Больш інфармацыі пра гісторыю стварэння праваабарончай арганізацыі і яе дзейнасць – на сайце “Вясны".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства