viasna on patreon

На заснавальнікаў БХД ціснуць, каб адклікалі подпісы

2018 2018-02-27T17:21:28+0300 2018-02-28T14:01:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bhd2018.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайта bchd.info

Фота з сайта bchd.info

Заснавальнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў рэгіёнах пачалі абтэлефаноўваць і выклікаць па месцы працы і вучобы, каб дамагчыся адклікання іх подпісаў пад дакумантамі, пададзенымі ў Міністэрства юстыцыі. Пра гэта паведамляецца на сайце БХД.

Як правіла, у ціску ўдзельнічаюць кіраўнікі прадпрыемстваў альбо прадстаўнікі аддзелаў ідэалогіі райвыканкамаў. Факты ціску, запалохванняў альбо пагрозаў у дачыненні да заснавальнікаў БХД мелі месца ў Наваполацку Віцебскай вобласці, Кобрыне Брэсцкай вобласці, Івянцы Менскай вобласці.

23 снежня 2017 года ў Менску прайшоў чарговы з'езд БХД, які пастанавіў падаць дакуманты на рэгістрацыю ў Мін'юст. 22 студзеня 2018 года пакет дакумантаў са спісам больш як 1070 заснавальнікаў быў пададзены. Аднак напрыканцы лютага Аргкамітэт атрымаў адказ, у якім паведамлялася наступнае: "у сувязі з тым, што Мінюсту патрэбныя дадатковыя дакументы для прыняцця рашэння, Міністэрства “прыпыняе дзяржаўную рэгістрацыю БХД на 1 месяц”.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе хрысціянскія дэмакраты не зарэгістраваныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства