viasna on patreon

Берасцейскіх блогераў аштрафавалі, на 50 базавых кожнага Дапоўнена

2018 2018-02-28T09:25:10+0300 2018-02-28T15:52:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/piapruhin-kabanau-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін. Фота з сацыяльных сетак.

Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін. Фота з сацыяльных сетак.

У судзе Ленінскага раёна Берасця 28 лютага працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў папулярных на Берасцейшчыне блогераў: жыхара Берасця Сяргея Пятрухіна і жыхара Бярозы Аляксандра Кабанава.

Яны былі гвалтоўна затрыманыя вечарам 23 лютага і да суда змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання Берасця. Абодвух абвінавачаваюць па ч. 3 арт. 23.34 КаАП РБ, нібыта за заклікі да масавага мерапрыемства.
На першым судовым паседжанні, якое адбылося 26 лютага, Сяргей Пятрухін заявіў хадайніцтва аб заключэнні дамовы з  абаронцам. Суддзя Дзмітрый Шурын задаволіў хадайніцтва і прадставіў час для заключэння дамовы з адвакатам і для азнаямлення з матэрыяламі справы.

Такое ж рашэнне прыняў і суддзя Аляксандр Семянчук, які разглядае адміністрацыйную справу Аляксандра Кабанава. Суд працягнецца 28 лютага ў 9-30.

За разглядам спраў у судзе сочаць берасцейскія праваабаронцы.

Уладзімір Вялічкін перадае, што падтрымаць Кабанава у суд прыйшло некалькі дзесяткаў людзей, зала не не змяшчае ўсіх жадаючых прысутнічаць на пасяджэнні. 

Суддзя Семянчук забараніў весці фота і відэаздымкі працэсу.

 Перад пачаткам суду над А. Кабанавым.

Аляксандр Кабанаў заявіў хадайніцтва, каб да працэсу далучылі ў якасці сведкі Сяргея Пятрухіна. Суддзя пагадзіўся.

Кабанаў тлумачыць суду, што 23 лютага яго не затрымалі, а скралі людзі ў цывільным, што толькі потым ён даведаўся, што гэта быў АМАП. Калі складалі пратакол аб затрыманні, не паведамілі прычыну і не прадставілі адваката, а таксама не дазволілі патэлефанаваць.

“І ўвогуле, пратакол, які быў складзены 22 лютага, з памылкамі, з якіх вынікае, што гэта не я, а іншая асоба”, - кажа Кабанаў. - Я заявіў ультыматум, што я выйду (на мітынг), адзеяння магло і не быць, а мяне абвінавачваюць, што я заклікаў да ўдзелу, хаця я толькі аб'явіў аб намеры. Я спадзяваўся, што будоўлю акумулятарнага завода спыняць і нам ня трэба будзе нікуды хадзіць” 

Сведка Пятрухін тлумачыць суду, што ён і Кабанаў таксама, нікога нікуды не запрашалі, проста выходзілі ў эфір у 2 гадзіны дня. У сваіх сюжэтах  ніколі не ўжывалі словы “мітынг” і “пікет”. Ніякіх заклікаў у ягонай прамове таксама не было.

Суддзя абвесціў перапынак, праглядае відэазапіс, незадаволена круціць галавой. У залі прысутнічаюць 3 супрацоўнікі АМАПу і 2 міліцыянты. "Кепскі знак", - кажуць людзі.

Адвакат кажа, што пры падрыхтоўцы адміністрацыйнай справы дапушчаныя істотныя парушэнні.  Напрыклад, Кабанава змушалі да дачы сведчанняў, а ў пратаколе пашпартныя дадзены іншага чалавека. Апроч таго, відэаматэрыялы не ўтрымліваюць дакладнага сцвярджэння, што ён выйдзе мітынгаваць. На падставе гэтага адвакат просіць спыніць  справу за адсутнасцю правапарушэння.

Аднак суддзя выносіць пастанову - штраф у памеры 50 базавых велічынь.

Суд над Сяргеем Пятрухіным пачаўся са скандалу: жадаючых міліцыя не прапускае ў зал суда, маўляў, месца ўсім не хапае, а стаяць нельга. Праваабаронца Раман Кісляк скіраваўся падаваць скаргу старшыні суда. Пасля гэтага ўсіх прапусцілі на суд.

Суд над Сяргеем Пятрухіным.

Пратакол правапарушэння складзены па ч.3 арт. 23.34 КаАП. 

“Я быў затрыманы і змешчаны у ІЧУ, а ў панядзелак мяне прывезлі у суд і трымалі ў машыне ў двары суда 1,5 гадзіны, я моцна замёрз, паколькі тэмпература была -15”, - распаввядае Пятрухін.

Ён кажа аб тым, што затрыманне было гвалтоўным, а немагчымасць патэлефанаваць расцэньвае як катаванне.

Пятрухін паскардзіўся на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, аднак суддзя паведаміў, што такая скарга судом удадзеным працэсе не можа быць разгледжана, што трэба звяртацца ў органы. У хадайніцтве адмолена. Далей блогер заявіў сведкамі Аляксандра Кабанава і Петрусевіча. Суддзя задаволіў хадайніцтва.

У суд выклікаецца сведка з боку міліцыі - Дземянчук.

У пратаколе правапарушэння пазначана, што Пятрухін публічна аб'явіў аб правядзенні пікетаванні супраць будоўлі акумулятарнага завода, чым парушыў закон аб масавых мерапрыемствах.

Суддзя Дзмітрый Шурын абвесціў перапынак да 14-30, каб выклікаць у суд сведку Дземенчука.

Пасля перапынку суддзя выносіць пастанову аб прыцягненні Пятрухіна да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.

***

Нагадаем, 22 лютага блогеры атрымалі афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння палажэнняў Закона “Аб масавых мерапрыемствах”, якія падпісалі адпаведна пракурор Брэста Іван Чайчыц і пракурор Бярозаўскага раёна Аляксандр Круцько.

Мясцовыя ўлады такім чынам адрэагавалі на іх заявы аб гатоўнасці выйсці на гарадскую плошчу, калі пад Брэстам не спыніцца будаўніцтва акумулятарнага завода. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства